Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Год Рушчыца, абвешчаны UNESCO
27 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя Года Фердынанда Рушчыца. Летась у лістападзе генеральная канферэнцыя UNESCO на падставе сумеснай заяўкі Беларусі і Польшчы ўключыла 150-гадовы юбілей нашага земляка ў каляндар памятных дат на 2020 год. Беларуска-польскую заяўку падтрымалі таксама Літоўская Рэспубліка і Расійская Федэрацыя. Загадам міністра культуры Рэспублікі Беларусь створаны аргкамітэт і распрацавана праграма ўрачыстасцяў.
Сёмы раз не падвёў
Прах славутага літаратара Змітрака Бядулі перавезены ў Мінск і будзе перапахаваны ў сталіцы. Пра гэта было абвешчана 27 лютага падчас прэс-канферэнцыі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
А вы запрошаны самім Співаковым?
Вясна на музычны манер пачнецца ў Мінску і некаторых абласных гарадах святочна. 3 — 9 сакавіка пройдзе VI Міжнародны фестываль “Уладзімір Співакоў запрашае…”
Урокі фарсі і Берлінале
Прэм’ера ў Berlinale Palace, дзесяціхвілінныя авацыі, цёплыя водгукі прэсы, — так прынялі на 70-м Берлінскім кінафестывалі стужку Вадзіма Перэльмана “Урокі персідскай”, зробленую ў сумеснай вытворчасці Расіі, Германіі і Беларусі. Аглядальніца “К” Дар’я Амяльковіч пабывала на прэстыжным кінааглядзе, і паспела не толькі паглядзець карціну, але і сфатаграфаваць на чырвонай дарожцы генеральнага дырэктара Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзіміра Карачэўскага, які прысутнічаў на паказе. Калі эмоцыі суцешыліся, самы час разабрацца, у якой стужцы наша краіна прыняла ўдзел, і што нам далей з гэтым рабіць.
Тамара Міронава: “Тры разы збіралася кідаць тэатр…”
На вуліцах яе пазнаюць, дзякуючы кіно і серыялам — у апошнія гады іх было нямала. А за спінай ужо вялікае жыццё, і гэта — жыццё ў тэатры. Заслужаная артыстка Беларусі Тамара Міронава адзначыла 70-гадовы юбілей, і адзначыла на сцэне роднага Купалаўскага тэатра. На яе яна выходзіць амаль 20 гадоў, іграе ў многіх папулярных і знакавых спектаклях. А да таго была шматгадовая праца ў тэатры Бабруйска, бліскучы творчы перыяд і міжнародныя ўзнагароды ў мінскім эксперыментальным тэатры “Дзе-Я?”. Ва ўзросце 50 гадоў яе чакаў новы ўзлёт кар’еры — і запрашэнне ў славуты тэатр імя Янкі Купалы, і пачатак кінакар’еры. Тамара Васільеўна і сама кажа, што ёй трэба кнігі пісаць — столькі ўсяго цікавага адбывалася! Хаця б частку цікавага з Тамарай Міронавай мы зараз згадаем — і павіншуем яе з юбілеем, які праходзіць, дарэчы, у няспыннай працы. Але ж для акцёраў гэта — шчасце.
Ілья Міцько: “О суперхіт, прыйдзі!”
Не так многа беларускіх груп, якія могуць пахваліцца міжнароднай вядомасцю і папулярнасцю. Адна з іх — “Лепрыконсы”. Сапраўды, гэтыя песні ведаюць на ўсёй постсавецкай прасторы, хіты 20-гадовай даўніны гучаць, і дагэтуль выклікаюць практычна тыя ж эмоцыі, што і некалі. Але перыядычна ўзнікаюць пытанні — а што адбываецца з “Лепрыконсамі”, дзе яны, чаму пра іх так мала чуваць? Бліскучым напамінам пра колішнюю папулярнасць каманды стаў яе ўдзел з песняй “Халі-галі” ў цырымоніі закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў на мінскім стадыёне “Дынама” — калі разам спявалі тысячы і тысячы гледачоў. Аказваецца, у “Лепрыконсаў” усё ў парадку — калі меркаваць хаця б па колькасці канцэртаў. Група актыўна гастраліруе, рыхтуе новы альбом, і абяцае дажыць як мінімум да свайго 50-гадовага юбілею. З нязменным лідарам калектыву, фронтмэнам і аўтарам песень Ільёй Міцько гаворым пра дзень сённяшні, і пра тое, ці не зарана “Лепрыконсы” прыпісалі сябе да рэтра.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»