Калі знаёмішся з Уладзімірам Церабуном, то адразу разумееш: усё, што адбываецца ў гэтым жыцці, натхняе яго на творчасць. Нават думкі аб гісторыі, успаміны мастак імкнецца ўвасобіць у сваіх працах. Уладзімір Церабун у першую чаргу вядомы як скульптар. Яго працы сустракаюцца ў розных кутках Беларусі, а таксама за мяжой. У нашым горадзе нават экскурсію можна вадзіць па месцах, дзе ўсталяваныя помнікі, створаныя рукамі Уладзіміра Церабуна.
Дзякуючы скульптару ў 2013 годзе ў горада з’явіўся свой талісман — скульптура “Мядзведжая акадэмія”. Майстру спатрэбілася 10 гадоў, каб кампазіцыя парадавала жыхароў Смаргоні. Памятны знак, прымеркаваны да 100-годдзя пагранічнай службы, — таксама праца Уладзіміра Церабуна. У руках скульптара ажываюць не толькі камяні, але і розныя музычныя інструменты, і гэта пры тым, што ў яго няма музычнай адукацыі. Нягледзячы на свае 75 гадоў, Уладзімір Церабун поўны энергіі, у мастака шмат творчых планаў, і, магчыма, яго новыя творы хутка нас парадуюць.
Алег ПАЦЭВІЧ, метадыст Смаргонскага раённага цэнтра культуры