Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Ля пад­мур­каў айчын­най на­ву­кі
У апош­нюю ня­дзе­лю сту­дзе­ня ў на­шай кра­іне адзна­ча­ецца Дзень бе­ла­рус­кай на­ву­кі — свя­та, уста­ля­ва­нае яшчэ ў 1993 го­дзе. Сё­ле­та гэ­ты дзень су­паў так­са­ма з важ­най да­тай у гіс­то­рыі айчын­най на­ву­ко­вай су­по­ль­нас­ці: 30 сту­дзе­ня спаў­ня­ецца сто га­доў з дня за­сна­ван­ня Інсты­ту­та бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры (Інбел­ку­ль­та) — пер­шай у Бе­ла­ру­сі шмат­га­лі­но­вай на­ву­ко­ва-да­след­чай уста­но­вы, якая ў 1929 го­дзе бы­ла рэ­арга­ні­за­ва­ная ў Бе­ла­рус­кую ака­дэ­мію на­вук. Да­рэ­чы бу­дзе ска­заць, што 25 сту­дзе­ня ў На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­вёў па­ся­джэн­не-на­ра­ду, у хо­дзе якой кан­ста­та­ваў: бе­ла­рус­кай на­ву­цы ёсць чым га­на­рыц­ца.
Бе­ла­рус­кі “Вер­саль”, або Ізноў пра палац Булгакаў у Жылічах
На­ша га­зе­та бо­льш за пят­нац­цаць га­доў пі­ль­на со­чыць за ад­на­ўлен­нем сла­ву­та­га па­ла­ца ў не­вя­ліч­кім агра­га­рад­ку Жы­лі­чы, што ў Кі­раў­скім ра­ёне Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. На 2022 год за­пла­на­ва­на за­вяр­шэн­не трэ­цяй чар­гі рэ­стаў­ра­цыі. З гэ­тай на­го­ды мы вы­ра­шы­лі пры­свя­ціць па­ла­цу Бул­га­каў чар­го­вую пуб­лі­ка­цыю.
Ад імя нашага народа, нашага адзінства
27 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а таксама адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства, на якое было запрошана больш за дзве з паловай тысячы чалавек.
Браслаўскія майстры гуртуюцца "Ля возера"
Брас­лаў не то­ль­кі азёр­ны край, але і край май­строў на­род­най твор­час­ці. У го­ра­дзе ёсць Му­зей тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры, ёсць вя­лі­кі і дзей­ны клуб май­строў “Ля воз­ера” — у ім ка­ля 60 сяб­роў, ёсць свае зор­кі ў гэ­тай спра­ве, ёсць актыў­ная вы­ста­вач­ная дзей­насць. Клу­бам “Ля воз­ера” вось ужо 18 га­доў кі­руе На­тал­ля ПА­РА­ХНЕ­ВІЧ — і на­род­ны май­стар, ра­мес­нік, і твор­ца, што за­йма­ецца су­час­ным мас­тац­твам тэк­сты­лю. Яна — ад­на з тых, на кім і тры­ма­ецца ку­ль­ту­ра ў не­вя­ліч­кіх мяс­тэч­ках і га­рад­ках: а ў Брас­ла­ве на­род­ная твор­часць, ві­даць па ўсім, тры­ма­ецца доб­ра — жыц­цё на­сы­ча­нае. Вось і ця­пер у му­зеі за­кан­чвае пра­цу свя­точ­ная вы­ста­ва “Ка­ляд­ныя ўзо­ры” — што­га­до­вая вы­ста­ва клу­бу “Ля воз­ера”, якая за­вяр­шае адзін год і па­чы­нае но­вы. Чым жы­ве клуб і пра што ма­рыць яго кі­раў­нік?
На­тхнен­не — слова крылатае
Мас­та­коў час­та на­зы­ва­юць дзі­ва­ка­мі, лю­дзь­мі з інша­га вы­мя­рэн­ня. Маг­чы­ма, так яно і ёсць. Уз­ма­хам пэн­дзля жы­ва­піс­цы пе­ра­тва­ра­юць пры­га­жосць све­ту ў веч­насць. Так, так, ме­на­ві­та ў веч­насць. На сва­іх па­лот­нах, якім жыць веч­на, у сва­іх сэр­цах, якія га­раць, ні­бы зор­кі ўна­чы, пра­цай рук вір­ту­оза, май­стра, ад­о­ра­на­га Бо­гам для слу­жэн­ня той са­май пры­га­жос­ці, што ўра­туе свет.
Страсці-мардасці, або…
Так на­зва­лі свой чац­вёр­ты спек­такль удзе­ль­ні­кі са­ма­дзей­на­га тэ­атра-сту­дыі “Пі­ра­жок”, які пра­цуе пры Коб­рын­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­цы.
Дзе чытач, там і бібліятэка
У час раз­віц­ця інфар­ма­цый­на-ка­му­ні­ка­цый­ных тэх­на­ло­гій па­ўстае пы­тан­не: “Ці акту­аль­най за­ста­ецца дру­ка­ва­ная кні­га? Ці чы­тае яе мо­ладзь?” Ад­моў­ны ад­каз па­чу­ем ад тых, ка­му не вя­до­мая сцеж­ка ў біб­лі­ятэ­ку. Ста­ноў­ча ад­ка­жуць тыя, хто лю­бяць кні­гі і свай­го жыц­ця не ўяў­ля­юць без што­дзён­на­га пра­чы­тан­ня не­ка­ль­кі ста­ро­нак лю­бі­ма­га тво­ра.
Аўтар Талісмана
У Смар­гон­скім ра­ённым цэн­тры ку­ль­ту­ры пра­йшоў твор­чы ве­чар Ула­дзі­мі­ра Це­ра­бу­на — ску­льп­та­ра і мас­та­ка, за­слу­жа­на­га дзея­ча ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі, га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на Смар­го­ні. Дзей­ні­ча­ла вы­ста­ва ра­бот мас­та­ка, а так­са­ма ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кніг Ула­дзі­мі­ра Це­ра­бу­на “На хва­лях ча­су” і “Хві­лі­ны твор­ча­га на­тхнен­ня”.
Быў век, была эпоха…
Дзіў­ная рэч: жы­ву на­ста­ль­гі­яй па ча­се, ка­лі мае ба­ць­кі бы­лі ма­ла­ды­мі. Ад­куль гэ­та? З глы­бі­ні свя­до­мас­ці, на­пэў­на, з-за жа­дан­ня зра­зу­мець, што за эпо­ха бы­ла: у жу­дас­най вай­не пе­ра­маг­лі, а ка­му­нізм так і не па­бу­да­ва­лі. Га­ла­да­ва­лі, але за­ха­ва­лі да­бры­ню, якая доў­га яшчэ за­ста­ва­ла­ся сі­лай вы­ра­ша­ль­най. Ме­на­ві­та яна да­па­маг­ла ге­ра­ічна ўзняць ца­лі­ну, упар­та пра­клад­ваць рэ­йкі БА­Ма, а по­тым вы­тры­маць раз­умен­не бес­сэн­соў­нас­ці гэ­тых пра­ектаў. Ды ці то­ль­кі іх… Але я па­ста­ра­юся пра тое доб­рае, якое і па сён­ня акры­ляе, да­дае го­на­ру і вя­дзе за са­бой. Так, ду­хоў­насць не лі­чы­ла­ся на­быт­кам аб­ра­ных. Не­ве­ра­год­на, але по­руч з ад­на­ўлен­нем па­сля­ва­еннай гас­па­дар­кі ў Бе­ла­ру­сі вы­дат­коў­ва­лі­ся гро­шы на ўзнаў­лен­не біб­лі­ятэч­най дзей­нас­ці. На­ват у ма­мі­ну ма­ле­нь­кую вёс­ку пры­вез­лі сто­сы но­вых кніг, пе­ра­вя­за­ных вя­роў­кай. Яна згад­ва­ла, як ма­ле­нь­кая вяс­ко­вая дзяў­чын­ка пла­ка­ла, бо ні­як не маг­ла тую вя­роў­ку раз­вя­заць, а чы­таць ве­ль­мі ха­це­ла, хоць і не ўме­ла яшчэ. Чыс­тыя слё­зы бу­ду­ча­га шчы­ра­га кніж­ні­ка! Па­ка­жы­це мне та­го, хто ця­пер за­пла­ча з гэ­тай пры­чы­ны…
Скры­пач-фут­ба­ліст і Штраўс у Пад­ня­бес­най
Па­ста­янным чы­та­чам “К” Аляк­сей ФРА­ЛОЎ вя­до­мы ў мно­гіх іпас­та­сях — як фа­га­тыст, ды­ры­жор, му­зы­каз­наў­ца, па­пу­ля­ры­за­тар на­шай гіс­та­рыч­най спад­чы­ны… Ад­нак апош­нім ча­сам яго імя па­ста­янна з’яўля­ецца на афі­шах з іе­рог­лі­фа­мі. Зу­сім ня­даў­на ён ды­ры­жы­ра­ваў пад­час ме­сяч­на­га на­ва­год­ня­га ту­ру, які з вя­ліз­ным по­спе­хам пра­йшоў па ме­га­по­лі­сах Кі­тая, а на­пе­ра­дзе — но­выя кан­цэр­ты. “Твор­чая ка­ман­дзі­роў­ка” ў Пад­ня­бес­ную пра­цяг­ва­ецца, за­бяс­печ­ва­ючы му­зы­кан­та но­вым дос­ве­дам і на­тхнен­нем. Мы гу­та­рым з Аляк­се­ем пра гус­ты слу­ха­чоў у са­май вя­лі­кай па­вод­ле ко­ль­кас­ці на­се­ль­ніц­тва кра­іне све­ту і тыя крэ­атыў­ныя спо­са­бы да­нес­ці кла­січ­ны рэ­пер­ту­ар да ма­са­вай аўды­то­рыі, якія там пра­кты­ку­юцца.
Ку­то­чак твор­час­ці
Юлія Бы­ка­ва і Яўген Алей­нік да­ўно вя­до­мыя і як ся­мей­ная па­ра твор­цаў, што з’яўля­юцца аўта­ра­мі не­ка­ль­кіх со­тняў пе­сень, і як гурт “Аўра”, дзе ва­кал Юліі спа­лу­ча­ецца з гі­тар­ны­мі фан­та­зі­ямі Яўге­на. Пес­ня “Ку­то­чак Бе­ла­ру­сі”, якую мы сён­ня пра­па­ну­ем, да­ўно атры­ма­ла па­пу­ляр­насць — у тым лі­ку дзя­ку­ючы клі­пу з вы­ка­нан­нем Алё­ны Лан­ской.
Азоранае космасам
Пес­ні Але­ны Атраш­ке­віч на сло­вы Ва­сі­ля Жу­ко­ві­ча да­ўно ста­лі ўпры­го­жан­нем мно­гіх фес­ты­ва­ляў і кон­кур­саў у нас і ў за­меж­жы, ку­ды час­ця­ком вы­праў­ля­юцца на­шы ма­ла­дыя спе­ва­кі. Твор­чы тан­дэм кам­па­зі­та­ра са зна­ным па­этам ве­ль­мі прад­уктыў­ны, яго раз­ынач­ка ў не­йкім асаб­лі­вым, ка­лі мож­на так ска­заць, шля­хет­ным спа­лу­чэн­ні му­зы­кі са сло­ва­мі. Тое ж ты­чыц­ца і пес­ні “Свят­ло Ка­ляд­най зор­кі”, прэм’ера якой за­вяр­ша­ла ня­даў­нія ўра­чыс­тас­ці з на­го­ды ўру­чэн­ня прэ­мій “За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не” і спе­цы­яль­ных прэ­мій Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі і гу­ча­ла ў вы­ка­нан­ні ўсіх удзе­ль­ні­каў свя­точ­на­га кан­цэр­та.
Яна стала прадзюсарам свайго жыцця
29 сту­дзе­ня споў­ні­ла­ся б 75 год з дня на­ра­джэн­ня док­та­ра мас­тац­тваз­наў­ства, пра­фе­са­ра, за­гад­чы­ка ка­фед­ры бе­ла­рус­кай і сус­вет­най мас­тац­кай ку­ль­ту­ры Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Ве­ры Па­ўлаў­ны Пра­кап­цо­вай. Але, на жаль, яна не да­жы­ла да свай­го юбі­лею: 13 ве­рас­ня мі­ну­ла­га го­да яе не ста­ла.
Вя­лі­кае ба­чыц­ца на ад­лег­лас­ці
Год на­зад не ста­ла Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва. Па­мя­таю, як ле­тась 14 сту­дзе­ня на па­чат­ку адзі­нац­ца­тай га­дзі­ны ра­ні­цы на ма­ім ма­бі­ль­ні­ку з’яві­ла­ся па­ве­дам­лен­не ад Мар­га­ры­ты Ле­ані­даў­ны пра тое, што двац­цаць хві­лін на­зад па­мёр яе ба­ць­ка. Са спа­да­ры­няй Мар­га­ры­тай мы зна­ёмыя са сту­дэн­цкіх ча­соў, ка­лі-ні­ка­лі пе­ра­зво­нь­ва­емся, так што ад­нос­на яе пра­блем я быў бо­льш-менш да­свед­ча­ны. У пры­ват­нас­ці, пра не­вы­леч­ную хва­ро­бу Ле­ані­да Дзміт­ры­еві­ча ве­даў. А яшчэ ве­даў, што пан­дэ­мія за­ча­пі­ла му­жа спа­да­ры­ні Мар­га­ры­ты, і ця­пер ён у ве­ль­мі кеп­скім ста­не (менш чым праз ты­дзень ён так­са­ма по­йдзе з жыц­ця…). Адзі­нае, што я мог ска­заць у той мо­мант: “Тры­май­ся. Ця­пер ты ў ро­дзе ста­рэй­шая”. Дзя­куй Бо­гу, у да­чкі на­ша­га мэт­ра моц­ны ха­рак­тар, і ў той цяж­кі для яе час апі­рыш­ча яна зна­хо­дзі­ла ў пра­цы, у твор­час­ці. Ду­маю, што ство­ра­ныя ёю ў той год ма­люн­кі і га­бе­ле­ны з ча­сам змо­гуць год­на да­поў­ніць ка­лек­цыю ме­ма­ры­яль­най га­ле­рэі яе ба­ць­кі як зна­кі мас­та­коў­скай ды­нас­тыі і ўзор пе­ра­адо­лен­ня твор­час­цю жыц­цё­вай ня­го­ды.
Мінск — Пекін: вектары аднаго шляху
“Жа­лез­нае брац­тва” — так аб­азна­чыў Кі­раў­нік дзяр­жа­вы вы­хад на якас­на но­вы этап парт­нёр­ства з Пад­ня­бес­най у він­ша­ван­ні Стар­шы­ні КНР Сі Цзі­нь­пі­ну з на­го­ды 30-год­дзя ўста­ля­ван­ня дып­ла­ма­тыч­ных ад­но­сін па­між кра­іна­мі. За гэ­ты час, у пры­ват­нас­ці, ку­ль­тур­ны век­тар су­пра­цоў­ніц­тва су­ве­рэн­най Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і Кі­тай­скай На­род­най Рэ­спуб­лі­кі па­шы­рыў свае межы для шмат­лі­кіх су­мес­ных пра­ектаў. Па­вод­ле Па­ста­но­вы Са­ве­та Мі­ніс­траў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 13 сту­дзен­ня 2017 г. бе­ла­рус­кую час­тку Ка­мі­сіі па ку­ль­тур­ным су­пра­цоў­ніц­тве бе­ла­рус­ка-кі­тай­ска­га мі­жу­ра­да­ва­га ка­мі­тэ­та па су­пра­цоў­ніц­тве ўз­на­ча­ль­вае мі­ністр ку­ль­ту­ры кра­іны. У склад ка­мі­сіі ўвай­шлі прад­стаў­ні­кі Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі, мі­ніс­тэр­стваў інфар­ма­цыі, спорту і ту­рыз­му, іншых дзяр­жаў­ных струк­тур. Якім быў гэ­ты шлях да спас­ці­жэн­ня ад­но ад­на­го ў пра­екцыі на гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ны кан­тэкст? Пра гэ­та на­ша гу­тар­ка з гра­мад­скім дзея­чам, кан­ды­да­там фі­ла­соф­скіх на­вук Ба­ры­сам СВЯТ­ЛО­ВЫМ.
Адбываецца лёсавызначальны працэс
На­блі­жа­ецца гіс­та­рыч­ны для на­шай кра­іны дзень. 27 лю­та­га ад­бу­дзецца рэ­спуб­лі­кан­скі рэ­фе­рэн­дум па пы­тан­ні ўня­сен­ня змя­нен­няў і да­паўнен­няў у Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Дзея­чы ку­ль­ту­ры пра­цягва­юць вы­каз­ваць свае дум­кі і пра­па­но­вы на­конт гэ­тай зна­ка­вай падзеі.
У бясцэнную скарбонку Памяці
Ка­лек­цыю Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны па­поў­ні­лі но­выя экс­па­на­ты — бюс­ты Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­юза Ва­сі­ля Мар­ге­ла­ва і Зі­на­іды Парт­но­вай. Ску­льп­ту­ры пе­рад­алі іх уста­но­ве на ўра­чыс­тай сус­трэ­чы ў чац­вер, 27 сту­дзе­ня.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»