Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
На першым месцы — міністэрства!
Зі­ма па­кры­се за­кан­чва­ецца. Ужо ма­ла над­ара­ецца ма­роз­ных дзён, і амаль не бач­на сне­гу на ву­лі­цах. Але па­куль ёсць маг­чы­масць, трэ­ба ка­рыс­тац­ца апош­ні­мі імгнен­ня­мі, якія до­рыць нам “сі­вая па­ра”. Ужо дру­гі год на лы­жа­ро­лер­най тра­се ў мін­скай Вяс­нян­цы пра­хо­дзіць “Ку­ль­тур­ная лыж­ня”, дзе ра­бот­ні­кі га­лі­ны спа­бор­ні­ча­юць ва ўмен­ні ха­дзіць на лы­жах. Вось і 19 лю­та­га ка­ман­ды з усёй рэ­спуб­лі­кі зноў саб­ра­лі­ся, каб да­ве­дац­ца ў эста­фе­це, дзе ж пра­цу­юць най­леп­шыя "ку­ль­тур­ныя" лыж­ні­кі.
Выбарчы голас "Песняроў"
На­пя­рэ­дад­ні рэ­спуб­лі­кан­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му дэ­пу­тат Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­яна­ль­на­га Схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Сяр­гей Дзік сус­трэў­ся з удзе­ль­ні­ка­мі дзяр­жаў­на­га ансам­бля “Пес­ня­ры”. Рэ­пе­ты­цый­ная ба­за ле­ген­дар­на­га ка­лек­ты­ву зна­хо­дзіц­ца ў Ко­ла­саў­скай акру­зе, якую прад­стаў­ляе гэ­ты па­рла­мен­та­рый. Та­му ды­ялог ты­чыў­ся не то­ль­кі знач­ных гра­мад­скіх падзей, але так­са­ма і пра­ктыч­ных кло­па­таў му­зы­кан­таў.
У по­шу­ках да­ты ад­лі­ку
17 лю­та­га ў На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі ад­бы­ло­ся ад­крыц­цё вы­ста­вач­на­га пра­екта “Лёс Му­зея — лёс Кра­іны. Шлях да­ўжы­нёй у ста­год­дзе”. Экс­па­зі­цыя пры­све­ча­ная на­ра­джэн­ню і ста­наў­лен­ню га­лоў­най му­зей­най уста­но­вы кра­іны — На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея. Ка­лі быў ство­ра­ны гэ­ты му­зей, кім бы­лі пер­шыя збі­ра­ль­ні­кі і за­ха­ва­ль­ні­кі на­цы­яна­ль­ных каш­тоў­нас­цей, як склад­ваў­ся лёс му­зей­ных ка­лек­цый на пра­ця­гу ста­год­дзя — ад­ка­зы на гэ­тыя пы­тан­ні дае но­вая вы­ста­ва.
Плюсы і мінусы спрэчнай дыстанцыёнкі, або Спецыфіка конкурснага марафону музычных каледжаў
“К” да­ўно не пі­са­ла пра дзей­насць му­зыч­ных ка­ле­джаў Бе­ла­ру­сі. Між тым, ме­на­ві­та ў пад­обных на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах уз­рас­та­юць мно­гія ма­ла­дыя та­лен­ты, якія з ця­гам ча­су ро­бяц­ца го­на­рам на­шай кра­іны і яскра­ва ды ўда­ла па­зі­цы­яну­юць бе­ла­рус­кую му­зыч­ную шко­лу за мя­жой. Дык чым ця­пер жы­вуць му­зыч­ныя ка­ле­джы Бе­ла­ру­сі? Як ба­чаць свае пер­спек­ты­вы? Ці спы­ніў­ся ўдзел на­ву­чэн­цаў у за­меж­ных му­зыч­ных кон­кур­сах у су­вя­зі з за­крыц­цём меж­аў? На ўсе гэ­тыя і мно­гія іншыя пы­тан­ні па­спра­ба­ва­ла ад­ка­заць “К”, па­тэ­ле­фа­на­ваў­шы ў шэ­раг на­зва­ных уста­ноў ад­ука­цыі сфе­ры ку­ль­ту­ры.
Ха­дзіць па “...Струн­цы”? З імпра­ві­за­цы­яй!
У Мас­кве пра­йшоў Пер­шы Дзі­ця­чы му­зыч­ны кон­курс на­род­ных вы­ка­наў­цаў “Свет і раз­віц­цё” — у рус­ка­моў­най аб­рэ­ві­яту­ры “МИР”. Ён быў пры­мер­ка­ва­ны да Го­да на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур, што пра­во­дзіц­ца ў Рас­іі, і Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці, аб’яўле­на­га ў Бе­ла­ру­сі. Ся­род пе­ра­мож­цаў (і ў тым лі­ку ўла­да­ль­ні­каў Гран-пры ў роз­ных на­мі­на­цы­ях) — бе­ла­рус­кія цым­ба­ліс­ты. Але гэ­ты кон­курс ці­ка­вы яшчэ і сва­ім не зу­сім звык­лым фар­ма­там, што на­во­дзіць на роз­дум пра да­лей­шыя маг­чы­мыя шля­хі му­зыч­на­га вы­ка­на­ль­ніц­тва.
Свой чалавек у Зорным гарадку
На ўра­чыс­тай імпрэ­зе, пры­све­ча­най 90-год­дзю Іва­на Міс­ко, му­зыч­ным пад­арун­кам юбі­ля­ру ста­ла пес­ня “Мас­так з глы­бін­кі”, тэкст якой на­пі­саў сяб­ра ску­льп­та­ра па­эт Фё­дар Ба­ра­вы. Іван Які­ма­віч на­сам­рэч па­хо­джан­нем — вяс­ко­вец. І ве­ра­год­на, што “вы­біц­ца ў лю­дзі”, да­сяг­нуць сён­няш­ня­га са­цы­яль­на­га і твор­ча­га ста­ту­су яму зы­ход­на бы­ло ця­жэй, чым яко­му-не­будзь жы­ха­ру ме­га­по­лі­са. Але ві­да­воч­на так­са­ма іншае: у Бе­ла­ру­сі ня­ма пра­він­цыі ў яе звык­лым раз­умен­ні. А ка­лі зга­даць, ко­ль­кі ге­ні­яў і ка­ры­фе­яў вы­йшла з на­шых вё­сак, фа­ль­вар­каў і мяс­тэ­чак — вы­йшла ды раз­ышло­ся па све­це, — дык на­ту­ра­ль­ным бу­дзе па­ра­ўнаць на­шу кра­іну са студ­няй, з якой ко­ль­кі ні бя­рэш ва­ду, а яе менш не ста­но­віц­ца. Бо сіл­ку­юць студ­ню падзем­ныя кры­ні­цы. А ка­лі ва­ду з яе не браць, яна за­рас­тае… Мяр­кую, з тых глы­бін­ных кры­ніц і та­лент Іва­на Міс­ко, мас­та­ка на­род­на­га і па­вод­ле га­на­ро­ва­га зван­ня, і сут­нас­на.
Гуч­на-бліз­ка, не­ча­ка­на
Учо­ра і сён­ня ў На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным тэ­атры імя Янкі Ку­па­лы — чар­го­вая прэм’ера: тра­гі­ка­ме­дыя “Ча­ка­на гуч­на і да бо­лю бліз­ка” па­вод­ле п’есы “На­зі­ра­ль­нік” су­час­на­га ка­над­ска­га дра­ма­тур­га, рэ­жы­сё­ра і акцё­ра Мо­ры­са Пан­іча. На­пя­рэ­дад­ні ж ад­бы­ла­ся прэс-кан­фе­рэн­цыя, у час якой жур­на­ліс­ты не то­ль­кі да­ве­да­лі­ся пра асаб­лі­вас­ці па­ста­ноў­кі, але і бы­лі кан­чат­ко­ва за­інтры­га­ва­ны вы­ні­кам.
Слу­жэн­не му­зы­цы і хо­ру
19 лю­та­га маг­ло б споў­ніц­ца 83 га­ды вя­до­ма­му му­зы­кан­ту, ды­ры­жо­ру, пед­аго­гу Ва­ле­рыю Аўра­мен­ку, чыё імя не­па­рыў­на звя­за­на з раз­віц­цём ха­ра­во­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі. Ён не да­жыў да гэ­тай да­ты роў­на дзе­сяць дзён.
Пра крылатых…
Уявіце: летні ціхі вечар, вёска, якую дзеліць шаша, ля адчыненых дзвярэй бібліятэкі сядзіць на крэсле маладая жанчына і чытае кніжку. І ў гэтай паставе столькі стрыманай прыгажосці і нейкай унутранай годнасці пры поўнай адсутнасці паказухі, што нельга было не спыніцца на гэтым абсалютна выпадковым журналісцкім маршруце. Уразіла пазіцыя прыгажуні: “Я раблю сабе рэкламу тым, што яе не раблю”. Яшчэ адзін доказ таго, што ў прыгожых людзей і ўчынкі прыгожыя. Так, расчаравання ад выпадковай сустрэчы не было. Я пісаў пра гэта некалькі гадоў таму. І пра тое, што чытальная зала тады была паўнюткая і чытачоў на абанеменце хапала. Карціна, скажам, не надта стандартная. Як, зрэшты, і сама гаспадыня ўстановы. Усё правільна: кожная асоба выбітная па-свойму. Але ўсіх аб’ядноўвае артыстызм, смеласць, упэўнены прафесійны гонар і такая арганізацыя працы, што складваецца цвёрдае ўражанне: усё робіцца само па сабе. Аднак вы ведаеце: які аркестр без дырыжора!
Пяць год, як змоўк галасок "Малінаўкі"
За­кан­чэн­не. Па­ча­так у № 6
Оперна-балетныя вітанні-развітанні
На ка­лен­да­ры — ка­нец зі­мы. А ў На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным Вя­лі­кім тэ­атры опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі — быц­цам сап­раў­днае вяс­но­вае ад­ра­джэн­не з яго ўзды­мам жыц­цё­вай энер­гіі, бо ко­ль­касць знач­ных па- дзей про­ста-та­кі за­шка­ль­вае: за­меж­ныя гас­тро­лі, да­мо­вы з вя­ду­чы­мі мас­коў­скі­мі ка­лек­ты­ва­мі на на­ступ­ны год, юбі­леі, пе­ра­мо­гі, пры­езды зор­ных са­ліс­таў, прэ­зен­та­цыі.
Выдатная работа, каманда купалаўцаў!
12 лю­та­га тру­па ку­па­лаў­цаў пад­ары­ла гле­да­чам Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра дра­мы і ка­ме­дыі імя В. І. Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча ў Баб­руй­ску два спек­так­лі, вы­браў­шы­ся на гас­тро­лі. Пра ці­ка­васць баб­руй­чан да па­ста­но­вак “Гіс­то­рыя ша­ка­лад­на­га дрэ­ва” і “Жа­ні­ць­бы” свед­чы­ла за­ла, за­поў­не­ная пра­ктыч­на цал­кам. Ма­ле­нь­кі гля­дач на пер­шым спек­так­лі по­ўнас­цю па­гру­зіў­ся ў тое, што ад­бы­ва­ла­ся на сцэ­не, да­па­ма­га­ючы ка­зач­ным ге­ро­ям не тра­піць у па­сткі во­ра­гаў, а да­рос­лыя сап­раў­ды па­ста­ві­лі­ся да вя­чэр­ня­га спек­так­ля як да вя­лі­кай ку­ль­тур­най падзеі і не шка­да­ва­лі апла­дыс­мен­таў. Ды і для са­міх акцё­раў та­кія гас­тро­лі — доб­рая маг­чы­масць для пра­фе­сій­на­га раз­віц­ця, аб’яднан­ня ка­лек­ты­ву і зна­ёмства з но­вы­мі тэ­атра­ль­ны­мі пля­цоў­ка­мі Бе­ла­ру­сі.
“У но­вы круг дзя­нь­коў іду”
2022 год у на­шай кра­іне ад­мет­ны зна­ка­вы­мі падзе­ямі ку­ль­тур­на­га жыц­ця, га­лоў­ная з якіх — 140-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня на­род­на­га па­эта Бе­ла­ру­сі Яку­ба Ко­ла­са. З гэ­тай на­го­ды “К” па­чы­нае дру­ка­ваць цыкл ма­тэ­ры­ялаў, пры­све­ча­ных твор­час­ці Пес­ня­ра, не­вя­до­мым фак­там яго бі­ягра­фіі, а так­са­ма на­ві­нам і ці­ка­вым ад­крыц­цям у га­лі­не ко­ла­саз­наў­ства, які­мі падзе­ляц­ца на­ву­ко­выя су­пра­цоў­ні­кі Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са.
“Да­бра­вес­це”: бібліятэка ў “лічбе”
Сён­ня ўсё бо­льш да­дат­каў для смар­тфо­наў атрым­лі­ва­юць бе­ла­рус­кую вер­сію. Ад­нак ёсць і тыя, што з са­ма­га па­чат­ку ары­ента­ва­ныя на бе­ла­рус­ка­моў­на­га ка­рыс­та­ль­ні­ка. Ся­род іх і ліч­ба­вая біб­лі­ятэ­ка “Да­бра­вес­це”.
За­ўжды на па­чат­ку шля­ху
22 лю­та­га Іва­ну Які­ма­ві­чу Міс­ко — на­род­на­му мас­та­ку Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ату прэс­тыж­ных прэ­мій, твор­цу, які з’яўля­ецца кла­сі­кам на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва, — споў­ні­ла­ся 90 год. З гэ­тай на­го­ды ў той жа дзень у Мін­скай га­рад­ской ра­ту­шы ад­бы­ла­ся ўра­чыс­тая імпрэ­за. Па­він­ша­ваць юбі­ля­ра пры­йшлі яго­ныя сяб­ры, зем­ля­кі, прад­стаў­ні­кі ку­ль­тур­ніц­кіх інсты­ту­цый, улад­ных струк­тур і тыя, хто про­ста не­абы­яка­вы да твор­час­ці Іва­на Які­ма­ві­ча.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»