Девятое мая
Вершы — Таццяна МУШЫНСКАЯ,
музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ
1. Далёкая память пылает как вечный огонь…
Тревожными бликами души спокойные тронь!
А на обелисках друзей дорогих имена.
Навечно взяла их, навечно забрала война.
Припев:
Девятое мая —
Это слёзы и радость победы.
Девятое мая —
Будто эхо минувшей войны.
Девятое мая —
Народ, одолевший все беды.
Девятое мая —
Это радость победной весны.
Девятое мая —
Это радость победной весны.
2. Идут ветераны, и солнце — на их орденах.
Победу добыли! Победу — на все времена.
И счастье — влюблённым, цветущим садам — тишину…
Они победили, они победили войну!
Припев.
3. Идут ветераны… С годами редеют ряды.
Они заслонили весь мир от безмерной беды.
Девятое мая, цветет и сияет весна…
Пусть мир на земле, а солдат догоняет война.
Припев.
Малая Радзіма
Вершы — Уладзімір МАЗГО,
музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ
1. Ад сталіцы за дзясяткі вёрст
Ёсць да болю дарагі куток,
Дзе схіліўся над ракою мост,
Дзе бруіцца радасці выток.
Прыпеў:
У згадках лунаю
Над роднай зямлёю,
Што ўсе называюць
Радзімай малою.
Я памяць паклікаў -
І кажа былое:
Радзімы вялікай
Няма без малое.
2. Зазірнеш, як птах,
за небакрай,
Каб душою занава адчуць:
Адусюль, бадай, у родны край.
Весніх думак выраі лятуць.
Прыпеў.
3. Ранкам ці туманным вечарком
Выйдзеш у расчыненую ціш —
Захлынешся, быццам малаком,
І на крылах шчасця затрымціш.
Прыпеў.
Трэцяга ліпеня
Вершы — Валянціна ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ,
музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ
1. Ідуць гады... На жаль, вас, родныя, ўсё меней,
Каму падзякі словы хочам зноў сказаць
За шчасце ўсіх пасляваенных пакаленняў
У міры жыць, вучыцца, працаваць.
Прыпеў:
Сёння ж лета квітнее ліпамі,
Загаіла зямля мая раны.
То прыміце у дзень трэці ліпеня
Наш удзячны паклон, ветэраны.
За маю Беларусь свабодную
І за шчасце жыцця і міру:
— Дзякуй вам, — гавару я, — родныя! —
Ад усіх пакаленняў, шчыра.
2. У дні, што набліжалі Перамогу,
Удзячнай памяццю усе мы знітаваны,
Ваенную успомнім зноў дарогу,
Яе ахвярам аддадзім пашану.
Прыпеў.
3. І, верыцца, не ўдасца часу замеці
Святую памяць гэту засняжыць —
Перадаецца эстафета нашай памяці
Ад сёння тым, хто заўтра будзе жыць.
Прыпеў.