Дарэчы, аўтар працяглы час працуе ў галіне плаката, кніжнага дызайну і ілюстрацыі. Нездарма ён на працягу двух гадоў быў кіраўніком графічнай праграмы публікацый Генеральнага сакратарыята ААН у Нью-Йорку. З 1977 года мастак з'яўляўся камісарам сустрэч "Мастацтва і асяроддзе ў Віграх". У 1997 - 2001- курыраваў міжнародныя пленэры "Integrart".
Зараз А.Струміла з'яўляецца сябрам Праўлення Фонду польскай культуры, сябрам Ваяводскай Камісіі аховы прыроды ў Сувалках. Працуе ў шматлікіх накірунках: жывапіс, графіка, малюнак, фатаграфія, ілюстрацыя, выставачная дзейнасць, сцэнаграфія. Пабачылі свет два тамы яго паэзіі "Маё" і "Як", а таксама шматлікія кнігі аб прыродзе і культуры. Нястомны падарожнік сабраў калекцыі мастацтва і рэчаў матэрыяльнай культуры Далёкага і Цэнтральнага Усходу для Этнаграфічнага музея ў Кракаве і Музея Азіі і Ціхага акіяна ў Варшаве.
Трэба адзначыць, што экспазіцыя, прадстаўленая беларускаму гледачу, акрамя 30 кніжных ілюстрацый, змяшчае таксама 30 графічных лістоў нізкі "Метафара" і 20 работ серыі "Торс".
На здымках: А.Струміла. З серыі "Торс". А.Струміла. "Грузінская паэзія".