Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
Залатыя старонкі гісторыі
Тэатр, чые лепшыя спектаклі ўваходзяць у скарбніцу айчыннай тэатральнай культуры, адзначае сваё 75-годдзе. Ягоным заснавальнікам стаў акцёр і рэжысёр Уладзімір Кумельскі, які з рускай трупай у дваццаць восем чалавек у першай чвэрці мінулага стагоддзя абаснаваўся на Беларусі. Статус Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра сцэнічны калектыў атрымаў у 1932 годзе -- і надалей цягам многіх дзесяцігоддзяў узрушаў, захапляў, расчароўваў і радаваў гледачоў. На ягоных падмостках запальваліся і набіралі моц новыя зоркі. Гісторыя айчыннага сцэнічнага мастацтва неадлучная ад ягоных здзяйсненняў. Немагчыма згадаць кожнае вартае ўвагі прозвішча, кожны адметны твор. Але ў гісторыі кожнага знакамітага калектыву ёсць асаблівыя спектаклі -- спектаклі-легенды, якія працягваюць жыць ва ўспамінах сучаснікаў, нататках тэатразнаўцаў, рэдкіх архіўных фотаздымках. Гэта найкаштоўнейшая крыніца, у якую мы сёння паспрабуем зазірнуць, перагортваючы залатыя сторонкі гісторыі Рускага тэатра. Каб памятаць...
Уладзімір Зінкевіч. Мастацтва -- не рынкавая машына
Яго карціны нагадваюць сны з іх мройнай недакладнасцю, фрагментарнай размытасцю, але з жывым ясным бачаннем дэталей, праз якія ўгадваюцца рэальныя падзеі. Вобразы палотнаў шматузроўневыя і эмацыянальна насычаныя. Яны -- вынік парадаксальных разваг і складаных асацыяцый, частка прыадкрытага для гледача ўнутранага свету мастака. Уладзімір Зінкевіч, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва БДАМ, больш вядомы ў нашай краіне і за яе межамі сваімі станковымі жывапіснымі работамі. У яго карцінах няма сюжэтаў, якія лёгка расшыфраваць, просталінейных тэм, канкрэтнасці партрэтнага жывапісу. Тут усё -- бясконцае супастаўленне пачуццяў і інтэлекту, вобразаў непадуладнай свядомасці і лагічных высноў. Гэта гульня, якая ніколі не страчвае сэнсу і не абмяжоўваецца адным палатном. Работы мастака нібы сатканы з алагізмаў: глухі жывапісны фон дае ілюзію цвёрдасці і непарушнасці, а накладзеныя на яго карункі вытанчанай жывапіснай тканіны ствараюць уражанне крохкасці. Фігуры, твары, прадметы без прасторы і паветра падкрэсліваюць адчужанасць дзеяння ад рэальнага жыцця. Палотны У.Зінкевіча -- бадай што містыфікацыя існуючага свету, магчымасць адначасова прыадкрыць свой унутраны свет і схаваць яго. Сам мастак не любіць тлумачыць уласныя творы і лічыць, што дасведчаны крытык і ўдумлівы глядач з лёгкасцю разгадае іх таямніцу.
«Я ЗАЎЖДЫ БЫЎ АНТЫНАЦЫЯНАЛІСТАМ»
Некалькі разоў бываў у Югаславіі і заўжды захапляўся гэтай краінай, міжволі параўноўваючы яе з Беларуссю. Такі ж гасцінны і ветлівы народ. Такая ж няпростая гісторыя, звязаная з войнамі і пакутамі. Такое ж адмысловае геапалітычнае становішча... «Новы сусветны парадак» знішчыў колішнюю Югаславію, як бязлітасны молат крышыць тонкі фарфор, што, аднак, не перашкодзіла штучнай Федэрацыі распаўзціся з дакладнасцю да міліметра па загадзя пазначаных рэспубліканскіх межах. Усе ранейшыя стасункі былі страчаны. Між тым кінематограф найноўшай, «урэзанай» Югаславіі, насуперак усяму, працягвае жыць. Бялград здолеў захаваць пэўны вытворчы механізм, якасць кінапрадукцыі. І хоць сённяшнія рэальныя вынікі яшчэ далёкія ад патэнцыйнага «піку», маральны настрой творцаў, іхні дух даюць падставы для добрых спадзяванняў. Тым больш, што тутэйшыя фільмы па-ранейшаму збіраюць шмат гледачоў. Асобныя стужкі нават наблізіліся да колішніх пракатных рэкордаў. Гэта перш за ўсё карціны пра трагічныя падзеі 1990-х. З гэтай нагоды імя рэжысёра, акцёра і прадзюсера Горана Паскалевіча ў шэрагу мясцовых кінатворцаў займае ці не першае месца.
Валянцін Елізар’еў: «Ніколі раней у нас не было столькі таленавітых артыстаў!»
Вельмі добра адчуваю сябе ў Беларусі. Мяне тут цёпла прынялі, калі прыехаў зусім маладым балетмайстрам. Большую частку свайго жыцця я прысвяціў гэтай краіне і гэтаму тэатру.
І горад жыў, і жылі людзі
У пачатку мінулага стагоддзя Мінск належаў да ліку найлепш добраўпарадкаваных гарадоў на захадзе Расійскай імперыі. Якасныя змены ў абліччы горада адбываліся ў выніку мэтанакіраванай дзейнасці дзяржаўных уладаў і мерапрыемстваў гарадскіх службаў.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
© 2013-2024 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»