Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
Пакуль мы жывыя
Гэтая гутарка адбылася ў дзень прэм’еры стужкі Сяргея Сычова «Пакуль мы жывыя...». Назва новай беларускай карціны цалкам адпавядала настрою ўдзельнікаў размовы. Кіно па-ранейшаму застаецца «найважнейшым з мастацтваў», але беларусы стабільна аддаюць перавагу замежнай кінапрадукцыі. Што замінае айчынным вытворцам завалодаць увагай роднай аўдыторыі? Якія праблемы стаяць перад беларускім кіно? На гэтыя пытанні спрабавалі адказаць эксперты «Мастацтва» падчас размовы, якую вёў кінакрытык Антон Сідарэнка.
Вялікае свята ў маленькім доме
Усялякі фестываль -- гэта не толькі свята новых чалавечых і творчых сустрэч, новых мастацкіх і духоўных уражанняў, але і своеасаблівы зрэз або люстра таго, што адбываецца ў мастацтве. Арганізатары V Беларускага міжнароднага фестывалю тэатраў лялек абяцалі прывезці ў Мінск самае лепшае ў лялечнай справе і ў пэўнай меры гэта здзейснілі. Дагадзіць усім немагчыма, таму спрэчак пра шляхі развіцця ўзнікала шмат. Аднак галоўнае адбылося: жанрава-стылістычная шматстайнасць спектакляў уражвала.
Відэа -- арт і медыя ...
Час ад часу з выставачнымі памяшканнямі Мінска адбываюцца прасторавыя метамарфозы: ці моцным акцэнтам «прагучыць» аб’ект або інсталяцыя, ці з’явіцца «рухомая карціна» -- відэа… Цягам гэтага года мастакі не раз звярталіся да дэманстрацыі рухомых вобразаў у мінскіх галерэях. Такая выставачная стратэгія аказалася даволі ўдалай. Што ж прыўносяць новыя медыя ў мастацтва і наколькі гэта актуальна для нас?
Усемагутны медыум -- акцёр
Вы не задумваліся, чаму энергетыка мастацкіх шэдэўраў захоўваецца праз гады і стагоддзі? У чым цуд невычэрпнай экспрэсіі карцін Рафаэля, п’ес Чэхава, опер Вердзі? Напэўна, адказ (калі ён наогул існуе) знаходзіцца па-за плоскасцю рацыяналізму, дзесьці ў «чацвёртым вымярэнні». Аднак ёсць людзі, якім пашчасціла стаць медыумамі паміж мінулым і будучыняй.
Пачатак
У 1910 годзе чалавецтва зрабіла чарговы крок да універсальнай духоўнасці -- творы Васіля Кандзінскага падзялілі мастацкую прастору на дзве супрацьлегласці: абстрактнае і фігуратыўнае. Лічыцца, што ад гэтага моманту перадавыя пазіцыі захапіла геаметрычная абстракцыя. У любым выпадку, фігуратыўнае мастацтва рэдка разглядаюць як асобную наватарскую плынь. Гэтых дзіўных абставін не змянілі нават выкшталцоныя пошукі Мэрэт Апенхайм, а да культавых постацей еўрапейскай культуры П’ера Класоўскі і Ханса Белмера шырокая вядомасць прыйшла даволі позна.
Мінулых дзён зачараванне...
З часу прэм’еры оперы Маснэ «Манон», што адбылася ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета, мінула паўстагоддзя. Спектакль даўно зняты з пракату, не існуе яго дэкарацый, перашыты касцюмы, але фатаграфіі незабыўнай пары выканаўцаў партый галоўных герояў, Тамары Шымко і Валерыя Глушакова, працягваюць хваляваць і зачароўваць. Глядзіш на іх -- і чуеш, як ажывае кранальная італа-французская спеўная інтанацыя, як глыбока ў сэрца пранікае рамантыка першага і апошняга кахання.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
© 2013-2024 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»