На маю думку, тэма памяці і мары можа зацікавіць многіх мастакоў. На блізіцца да ісціны магчыма толькі сабраўшы меркаванні, уяўленні і гістарычны досвед розных народаў у адну панараму. Такой панарамай і з’явілася пекінскае біенале.
Нацыянальная памяць — стрыжань кожнага народа. Гэта гісторыя, веданне свецкай культуры і народных традыцый, вопыт пакаленняў. У шырокім разуменні гэта падмурак, на якім вы будоўваецца ўвесь калейдаскоп сучаснага жыцця. Праз пазнанне і асэнсаванне гісторыі мы і набываем памяць і досвед. Менавіта гэтыя дзве рэчы ператвараюць і фармуюць нашыя мары. Тут можна гаварыць і пра прыватны вопыт, калі разглядаем аднаго чалавека, тое ж тычацца асобных народаў і цывілізацый. Вымалёўваецца ланцужок, дзе досвед чалавецтва акрэслівае мары, а мары ёсць агульначалавечымі каштоўнасцямі.
У рамках біенале я прадставіла сваю жывапісную працу пад назвай «Памежны стан». Гэта спроба інтуітыўнага аналізу ўласнага ўнутранага стану ў кантэксце псіхалогіі, геаграфіі і геапалітыкі; гэта пошук свайго месца, спроба пачуццёвай канкрэтызацыі мэты (мары), стварэнне ідэальнай, дасканалай прасторы. Тэндэнцыя, якую можна заўважыць і ў маёй творчасці, і ў мастацтве вакол мяне, — рэальнасць ужо даўно перастала прайгравацца літаральна. Кожны аўтар стварае свой поўны рэфлексій свет. Гледачу ў сваю чаргу гэты падыход дае вялізнае поле для разважанняў, аналізу і высноў.
Што думаюць мае калегі пра свой удзел у «BIAB 2015»?
Алег Усціновіч: Кітайская культура сваімі найбагацейшымі традыцыямі паўплывала і на ўсходніх, і на заходніх суседзяў. Магу згадаць і свой асабісты досвед, калі яшчэ студэнтам я ў пошуках нейкіх практык, сугучных майму светаадчуванню, пазнаёміўся з філасофіяй дзэн — кітайскай Чань. У той час я займаўся керамікай у на шай Акадэміі, і гэтае старажытнае мастацтва працы з глінай вельмі адпа вядала ўсходняй традыцыі спасціжэння і ўспрымання свету. Чань вучыць не падзяляць свет, а ўспрымаць яго адзіным цэлым. Такое разуменне робіць светаадчуванне нашмат больш гарма нічным, вучыць ставіцца аднолькава да любой праявы сусвету — ці гэта тра інка, насякомае, ці цэлая сонечная сістэма. Я лічу, што для мастака такая пазіцыя вельмі важная, яна дапамагае асэнсаваць чароўнасць простых рэчаў і мімалётнасць свету, у якім мы жывем. Усходнія традыцыі дазваляюць рас рыць гэтыя паняцці ў поўнай меры, пейзаж гэта, верш або музыка.
Максім Пятруль: Працуючы над творам «Контрбаланс» з 2009 года (аб’ект выкананы ў 2011-м на скульптурным сімпозіуме ў Чанчуне і знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі), я зразумеў, што найбольш гарманічныя суадносіны паміж рознымі структурамі і аб’ёмамі, паняццямі блізкімі і процілеглымі знаходзяцца ў контрбалансе адзін да аднаго па прынцыпе шэрагу лікаў Фібаначы, калі адно значэнне супраць пастаўлена іншаму не ў сіметрычнас ці, а ў прапорцыі дадзенага шэрагу. Найболей гарманічныя ўзаемаадносіны паміж памяццю і мараю таксама будуць знаходзіцца ў прапорцыях контрбалансу — у прапорцыях лікаў шэрагу Фібаначы. У працы «Контрбатэрфляй» я дэманструю залежнасць аднаго ад другога матэрыяльным, тактыльным, пачуццёвым стаўленнем паміж дзвюма часткамі твора. Форма ўвасаблення скульптуры ў выглядзе застылага на шматгадовы ці шматвяковы перыяд аднадзённага матылька дае гледачу магчымасць самаправеркі на гарманічнае ўспрыманне сусвету. Той, хто знаходзіцца ў максімальна збалансаваным ментальнафізічным стане, здольны адчуваць гармонію твора пяццю органамі пачуццяў, маючы з аб’ектам адно візуальны кантакт. Такім чынам, гарманічна складзеная з дзвюх частак праца можа з’яўляцца ідэнтыфікатарам раўнавагі свядомасці і фізіялогіі гледача, правяраць яго збалансаванасць паміж сном і рэальнасцю, паміж прыродным і чалавечым, паміж жалезным і цёплым, паміж памяццю і марай...
Кацярына СУМАРАВА