У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры нашай краіны, адказныя за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, кіраўніцтва Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў на Беларусі, спецыялісты ў галіне аховы матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцей, а таксама беларускія вучоныя.
Па выніках "круглага стала" было вырашана ў бліжэйшы час правесці навуковапрактычны семінар, прысвечаны праблемам аховы, рэстаўрацыі і выкарыстання помнікаў сакральнай спадчыны, а таксама падрыхтаваць для ўключэння і, адпаведна, уключыць сёлета ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь дасье па элементах сакральнай спадчыны "Святкаванне ўрачыстасці ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці" і "Мастацтва званароў Заходняй Беларусі".
Плануецца таксама актывізаваць працу па дапрацоўцы дасье "Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Святой Ефрасінні Полацкай" і прадставіць яго на разгляд Цэнтра сусветнай спадчыны UNESCO цягам наступнага года. Акрамя таго, будзе прапрацоўвацца пытанне па магчымасці выдання альбома "Фрэскі СпасаЕфрасіннеўскай царквы ў Полацку" з улікам апошніх адкрыццяў рэстаўратараў.