Спрадвеку разнастайныя абрады суправаджалі жыццё чалавека, рэгламентавалі ягоны побыт. На Беларусі да сёння захоўваюцца і шануюцца некаторыя з іх, у тым ліку лакальныя, характэрныя для пэўнай мясцовасці і вузкага кола людзей. Апрача духоўнай каштоўнасці, многія такія абрады з’яўляюцца унікальнымі аб’ектамі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны.
Літаральна тыдзень таму ў межах выставачных залаў Нацыянальнага мастацкага музея
Рэспублікі Беларусь яшчэ можна было пазнаёміцца з унікальным праектам “Святыя
заступнікі ў праваслаўным іканапісе XVI — XIX стагоддзяў”, арганізаваным установай
сумесна з Яраслаўскім мастацкім музеем.
Канцэнтрацыя войскаў Вялікага княства і плюс 38° у ценю
Колькі часу таму ў звычайны ліпеньскі дзень у цэнтры Мінска можна было ўбачыць даволі незвычайную карціну: пару соцень рыцараў часоў Вялікага княства Літоўскага мірна прагульваліся каля гарадской Ратушы. Як аказалася, удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі з усёй Беларусі, а таксама прадстаўнікі Міністэрства культуры нашай краіны, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь збіраліся на ўрачыстасці з нагоды адпраўлення нашай дэлегацыі на Грунвальдскае поле. Там днямі прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 600-годдзю перамогі над крыжакамі.
Захаванне нашай архітэктурнай і прыроднай спадчыны ў рэгіёнах Беларусі шмат у чым залежыць ад дзеянняў мясцовых улад, а таксама неабыякавага стаўлення грамадскасці. У рэдакцыю нашай газеты паступіў ліст ад гісторыка, педагога Ніны Здановіч, якая заклапочана лёсам старадаўняй сядзібы Альберцін і навакольнага парку. Чытачка просіць “К” высветліць лёс унікальнага помніка прыроды.
Чарговым крокам у рэалізацыі праграмы па захаванні спадчыны славутага роду Радзівілаў стала адкрыццё ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі новай экспазіцыйнай часткі “Радзівіліяна”.
Беларуская народная ікона па праве лічыцца адным з самых адметных пластоў традыцыйнай культуры і іканапіснага мастацтва. Кожны такі абраз мае вялікую каштоўнасць не толькі як твор мастацтва, але і як гістарычны артэфакт, і, самае галоўнае, сямейная рэліквія. Яго ўзоры ў дні форуму пакажуць у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
3 - 5 верасня ў нашай краіне, па традыцыі, адбудзецца шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да Еўрапейскіх Дзён Спадчыны, тэма якіх сёлета - "Новае жыццё сядзібна-паркавых комплексаў".
Адным з важных крокаў па плённым супрацоўніцтве дзяржаўных структур Рэспублікі Беларусь і нашых суайчыннікаў за мяжой стане рэалізацыя праграмы “Беларусы ў свеце”.
Перспектыўных турыстычных маршрутаў, што маглі б прэзентаваць культурныя адметнасці Беларусі, надзвычай багата. Узяць хаця б фестывальны турызм. Едучы на “Славянскі базар у Віцебск”, варта наведаць і пастаўскі Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. А сёлета наперэдадні гэтым форумам як было не завітаць у суседні Мядзел на “Спеўнае Поле” ды не паслухаць на беразе возера Мястра лепшыя айчынныя харавыя калектывы? А літаральна праз паўгадзіны — апынуцца на іншым свяце, ужо на Пастаўскай зямлі…