Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
З племені пасіянарыяў
У сваім артыкуле-эпілогу да альбома “Леанід Лапчынскі. Жывапіс” (Мінск, 2003 г.) Лідзія Лапчынская, удава мастака, піша: “Каб выжыць і развівацца жывапісу — трэба даць магчымасць тварыць тым пасіянарыям, мастакамжывапісцам, якія яшчэ працуюць. І не забываць тых, каму час і лёс не далі ні дажыць, ні дапрацаваць”.
Ці прыжывуцца іванаўскія ідэі на пінскай глебе?
Турпраект “К”: велатур па Палессі Частка ІІ Пра помнікі, туркомплексы, аграсядзібы і лекавыя травы (Працяг. Пачатак у № 32.) Калі мы пакінулі сцены мотальскага музея, надышла ўжо шарая гадзіна. Адпаведна, самы час вырашаць пытанне з начлегам. Адна з мэт нашага падарожжа — праверыць турінф р а с т р у к т у р у маршруту, так бы мовіць, “на ўласнай скуры”. Ад пачатку паставілі сабе задачу спыняцца, па магчымасці, не ў гатэлях райцэнтраў, а ў маленькіх вёсках і мястэчках. Менавіта тут болей за ўсё адчуваецца тое, па што мы на Палессе і прыехалі: своеасаблівы і ні з чым не параўнальны дух гэтай зямлі, які, адначасова, з’яўляецца і галоўным яе турыстычным патэнцыялам.
Паміж традыцыяй і “новым гатункам”
Вынікі тэатральнага сезона 2008 — 2009 Спецыфічныя задачы ў інтэграцыі намаганняў Традыцыйна ў самы зацішны для тэатраў летні перыяд мы на старонках “К” падводзім вынікі мінулага тэатральнага сезона, аналізуем той шлях, які прайшлі за гэты час айчынныя драматычныя сцэны, і яшчэ раз узгадваем моманты, што ўжо паспелі стаць найноўшай гісторыяй беларускага тэатра.
Глядач ідзе! Але не на беларускае...
Апошнія гады прынеслі беларускім аматарам кіно шмат прыемных момантаў. Па-першае, паступова змяняецца знешні выгляд кінатэатраў, яны атрымліваюць новае абсталяванне, значна ўзбагаціўся іх рэпертуар. У буйных населеных пунктах паход у кінатэатр цяпер стварае рэальную альтэрнатыву вечару, праведзенаму перад тэлевізарам. І, што важна, квіток на сеанс па кішэні літаральна кожнаму даросламу жыхару краіны. Па-другое, актывізаваліся айчынныя кінатворцы. Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” ці не штомесяц радуе новымі мастацкімі стужкамі, не прымушаюць чакаць сябе дакументальныя і анімацыйныя прэм’еры. Прывядзём прыклад: калі тры гады таму на экраны былі выпушчаны толькі дзве мастацкія стужкі, то сёлета можна казаць пра 13 адзінак у год, што набліжаецца да паказчыкаў часоў СССР. Паспяхова асвятляе розныя бакі нашага жыцця РУП “Беларускі відэацэнтр”… Але казаць пра значны росквіт кінагаліны ў Беларусі пакуль зарана. Ні пракат, ні вытворчасць стужак на сённяшні дзень не з’яўляюцца ў нас прыбытковымі. Акрамя таго, на вялікі жаль, сярэднестатыстычны беларус пакуль што аддае перавагу замежнай кінавідэапрадукцыі. Становішча з пракатам беларускага кіно ў айчынных кінатэатрах увесь час знаходзіцца пад пільным кантролем кіраўніцтва Міністэрства культуры рэспублікі, асобным пунктам уносілася ў парадак пасяджэнняў калегіі Міністэрства. На апошнім з іх, дзе ішла гаворка пра вынікі бягучага года ў названай галіне, яшчэ раз гаварылася пра неабходнасць больш дзейснай рэкламы і “прасоўвання” айчыннай кінапрадукцыі на экран. Карэспандэнт “К” вырашыў даведацца, якое месца займаюць беларускія стужкі ў айчынным кінапракаце і якія праблемы стаяць перад тымі, хто прапануе іх гледачу.
Кірмаш на... “Востраве”
Як зрабіць храм мастацтваў духоўным цэнтрам? У Добрушы адбыўся II Славянскі культурны фестываль “Спасаўскі кірмаш”. Гэта свята не толькі горада і навакольных вёсак: у Добруш са сваімі нумарамі і нацыянальнымі прысмакамі прыехалі творчыя дэлегацыі з Украіны. Вабілі творы дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, вышыўка, вырабы з саломкі, букеты, малюнкі...

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»