Гэта не форум пластычных ідэй, а — кірмаш, дзе прадпрыемствы і майстры дэманструюць грамадзе прадукцыю ў спадзяванні, што іх заўважаць ды годна ацэняць. Таму і прадстаўленае тут арыентавана на густы беларускіх спажыўцоў. Задача ў дадзеным выпадку — не здзівіць, а прадаць. І тым, хто хацеў бы аздобіць сваё жытло чымсьці звыкла прыгожым, тут ёсць з чаго выбіраць.
Праўда, пэўную адметнасць у экспазіцыю ўнёс маючы адбыцца ў наступным годзе Чэмпіянат свету па хакеі. Сям-там традыцыйныя вобразы народнага ўмельства скарэктаваны на хакейную тэматыку. Ёсць і асобны стэнд з праектам прызоў для ўдзельнікаў і гасцей Чэмпіянату (на фота).
Больш фота - у папяровай версіі газеты "Культура"!