Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
![]() Сёлета светлагорская карцінная галерэя імя Германа Пранішнікава “Традыцыя” адзначае сваё трыццацігоддзе. Паўстала галерэя з грамадскай ініцыятывы, з мясцовага патрыятызму, з усведамлення неабыякавымі светлагорцамі тае думкі, што іх горад варты такога культурніцкага асяродка. Канцэптуальна “Традыцыя” зарыентаваная на папулярызацыю рэалізму, што, дарэчы, вынікае з самой назвы галерэі.
Далей
|
![]() На ўрачыстай імпрэзе, прысвечанай 90-годдзю Івана Міско, музычным падарункам юбіляру стала песня “Мастак з глыбінкі”, тэкст якой напісаў сябра скульптара паэт Фёдар Баравы. Іван Якімавіч насамрэч паходжаннем — вясковец. І верагодна, што “выбіцца ў людзі”, дасягнуць сённяшняга сацыяльнага і творчага статусу яму зыходна было цяжэй, чым якому-небудзь жыхару мегаполіса.
Але відавочна таксама іншае: у Беларусі няма правінцыі ў яе звыклым разуменні. А калі згадаць, колькі геніяў і карыфеяў выйшла з нашых вёсак, фальваркаў і мястэчак — выйшла ды разышлося па свеце, — дык натуральным будзе параўнаць нашу краіну са студняй, з якой колькі ні бярэш ваду, а яе менш не становіцца. Бо сілкуюць студню падземныя крыніцы. А калі ваду з яе не браць, яна зарастае… Мяркую, з тых глыбінных крыніц і талент Івана Міско, мастака народнага і паводле ганаровага звання, і сутнасна.
Далей
|
![]() Два гады таму жывапісцу Леаніду Хобатаву споўнілася семдзесят год. Персанальную выставу з гэтай нагоды мастак зладзіў толькі цяпер. Мяркую, чакаў, калі пад яе вызваліцца прастора на самай прэстыжнай экспазіцыйнай пляцоўцы краіны — у Нацыянальным мастацкім музеі. Атрымалася так, што перад тым, як паглядзець гэтую персаналію, я гартаў зборнік аднаго італьянскага аўтара і зачапіўся думкаю за аповед наступнага зместу. Дзяўчына вельмі пакутуе праз тое, што яна “не такая, як усе”. Каб пазбавіцца сваёй непаўторнасці, яна кладзецца пад нож пластычнага хірурга, змяняе колер валасоў і нават вачэй, больш за тое — прымушае сябе скарэктаваць уласны характар і лад думак, а супакойваецца толькі тады, калі становіцца адзін у адзін падобнай да дзяўчыны з вокладкі моднага часопіса ды чуе ад маладых людзей: “А я вас недзе ўжо бачыў”.
Вось і ў мастацтве такое здараецца: мае чалавек ад прыроды непаўторны талент, а скарыстоўвае на тое, каб быць “як усе”, уплішчыцца ў нейкі эталон. У старажытнасці гэта называлася “закапаць талент у зямлю”.
Дык вось, мастак Леанід Хобатаў не такі!
Далей
|
![]() У Палацы мастацтва разгорнута выстава твораў Міжнароднага фестывалю дзікай прыроды «Залатая чарапаха». Праект расійскі, удзельнікі — з усяго свету, тэма — экалогія.
Далей
|
![]() Хай даруюць мне тыя, хто мае звычку “правяраць алгебрай гармонію”, выводзіць ідэальныя прапорцыі, выбудоўваць ідэальныя мадэлі і не прымаць рэчаіснасць як такую, паколькі яна тым мадэлям не адпавядае. Хай даруюць, бо я заўжды лічыў, што эталонныя лічбы “90-60-90” не маюць дачынення да рэальных жанчын. Кожны чалавек унікальны, кожны чалавек можа быць прыгожым. Для гэтага трэба толькі раскрыць той патэнцыял, што закладзены ў нас прыродаю. Таму мне падабаецца тэлепраграма “Модны прысуд”, дзе ўдзельнікаў не ўплішчваюць у актуальны ў дадзены момант эстэтычны стандарт, але дапамагаюць ім стаць самімі сабою — выявіць сваю непаўторнасць з дапамогаю адпаведных канкрэтна гэтай асобе новага гардэроба, макіяжу, прычоскі.
Далей
|
![]() 22 лютага Івану Якімавічу Міско — народнаму мастаку Беларусі, лаўрэату прэстыжных прэмій, творцу, які з’яўляецца класікам нацыянальнага мастацтва, — споўнілася 90 год. З гэтай нагоды ў той жа дзень у Мінскай гарадской ратушы адбылася ўрачыстая імпрэза. Павіншаваць юбіляра прыйшлі ягоныя сябры, землякі, прадстаўнікі культурніцкіх інстытуцый, уладных структур і тыя, хто проста неабыякавы да творчасці Івана Якімавіча.
Далей
|
![]() 18 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Міхаіл Савіцкі. Да 100-годдзя з дня нараджэння”. У прывітальным адрасе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, які падчас мерапрыемства зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, у прыватнасці, сказана:
“Творчасць майстра стала новым словам у мастацтве і атрымала сусветнае прызнанне. Яго работы ўзбагацілі сучасную культуру і назаўжды ўвайшлі ў гісторыю незалежнай Беларусі.
Прайшоўшы праз агонь Вялікай Айчыннай вайны і жахі канцлагераў, Міхаіл Андрэевіч у сваіх творах адлюстраваў страшную праўду таго часу і пакінуў нам наказ — памятаць бяссмяротны подзвіг народа і прынесеныя дзеля шчаслівай будучыні ахвяры.
Сёння мы, грамадзяне суверэннай дзяржавы, шануем і зберагаем тое, у імя чаго тварыў наш вядомы зямляк”.
На ўрачыстасці прысутнічалі таксама міністр культуры Анатолій Маркевіч і міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.
Далей
|
![]() У галерэі Міхаіла Савіцкага праходзіць выстава “Зіма ў горадзе”. Мне як гледачу было цікава суаднесці рэчаіснасць гарадскіх вуліц і яе вобразнае адлюстраванне на палотнах і графічных аркушах.
Далей
|
![]() Нагадаем, што напрыканцы снежня ў Гродне адбывалася выязное пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Гаворка ішла пра далейшую рэстаўрацыю Старога замка. Пра гэта досыць падрабязна распавядала наша газета. А днямі старшыня Беларускага саюза мастакоў, манументаліст Глеб Отчык прадставіў фотафакт, датычны дадзенай тэмы, — кардон роспісу, які мусіць упрыгожыць інтэр’еры замка. З гэтай нагоды наш карэспандэнт задаў спадару Глебу некалькі пытанняў.
Далей
|
![]() Год назад не стала Леаніда Шчамялёва. Памятаю, як летась 14 студзеня на пачатку адзінаццатай гадзіны раніцы на маім мабільніку з’явілася паведамленне ад Маргарыты Леанідаўны пра тое, што дваццаць хвілін назад памёр яе бацька. Са спадарыняй Маргарытай мы знаёмыя са студэнцкіх часоў, калі-нікалі перазвоньваемся, так што адносна яе праблем я быў больш-менш дасведчаны. У прыватнасці, пра невылечную хваробу Леаніда Дзмітрыевіча ведаў. А яшчэ ведаў, што пандэмія зачапіла мужа спадарыні Маргарыты, і цяпер ён у вельмі кепскім стане (менш чым праз тыдзень ён таксама пойдзе з жыцця…). Адзінае, што я мог сказаць у той момант: “Трымайся. Цяпер ты ў родзе старэйшая”. Дзякуй Богу, у дачкі нашага мэтра моцны характар, і ў той цяжкі для яе час апірышча яна знаходзіла ў працы, у творчасці. Думаю, што створаныя ёю ў той год малюнкі і габелены з часам змогуць годна дапоўніць калекцыю мемарыяльнай галерэі яе бацькі як знакі мастакоўскай дынастыі і ўзор пераадолення творчасцю жыццёвай нягоды.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"