Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
Тэатральная «Панарама»: краявіды і далягляды
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Панарама» праходзіў сёлета чацвёрты раз пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама і Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы. Генеральным партнёрам форуму, як і ў мінулы раз, выступіў Белгазпрамбанк. Паводле мастацкага ўзроўню, маштабу і прафесійнага досведу «Панарама» стала самай буйной тэатральнай падзеяй года. Пра тое, як прачытваецца канцэпцыя фестывалю, якія яго мэты і задачы, дасягненні і праблемы, як мінскі фэст суадносіцца з іншымі тэатральнымі скрыжаваннямі свету, разважаюць тэатральныя крытыкі.
Генадзь Шутаў. Прага цішыні
«Упарта і дакладна думай над кожным атамам рэчы, якую ствараеш», — вучыў некалі Павел Філонаў, вылучыўшы крытэрый «зробленасці» як вышэйшую адзнаку мастацкай вартасці твора. Пры гэтым «зробленасць» разумеецца не проста як рамеснае майстэрства, а як поўная cкіраванасць усіх духоўных сіл мастака на творчы працэс. Менавіта за гэтыя якасці — высокі прафесіяналізм і заглыбленасць у штодзённую працу — шануюць калегі Генадзя Шутава. На фоне сучасных эксперыментаў з формай акварэлі майстра вылучаюцца сваёй традыцыяналістычнасцю і грунтоўнай зробленасцю.
Унікальнасць ці серыйнасць?
З рэдакцыйнага «круглага стола»
Абліччы «Маскі»
«Залатая Маска» — Нацыянальная тэатральная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе Саюзам тэатральных дзеячаў Расіі. Уручаецца спектаклям усіх жанраў сцэнічнага мастацтва падчас Усерасійскага тэатральнага фестывалю, які прэзентуе ў Маскве найбольш значныя спектаклі краіны. Існуе і такая важная намінацыя, як «Лепшы замежны спектакль, паказаны ў Расіі». Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца экспертнымі саветамі, у складзе якіх найбольш паважаныя крытыкі. У журы — знакамітыя акцёры, рэжысёры, дырыжоры, сцэнографы.
Абраннікі лёсу, нявольнікі часу
Дынастыя Уладамірскіх
Рэтраспекцыя вяртання
70-я ўгодкі ўз’яднання Беларусі вялікай рэтраспектыўнай выставай. Экспазіцыя «Заходняя Беларусь у мастацтве» сабрала творы 16 мастакоў. Сярод іх і знаныя Пётра Сергіевіч, Язэп Драздовіч, Міхась Сеўрук, і малавядомыя Дзмітрый Крачкоўскі, Сяргей Вішнеўскі, Павел Южык, і творцы, звязаныя з Беластокам, — Уладзімір Закрэўскі, Юлій Краеўскі, Хаім Тыбер, Ісаак Кжэчаноўскі.
Стагоддзе зноўку пачынаецца цудоўна
На выставе «Беларусі з любоўю» ў мінскім Літаратурным музеі Максіма Багдановіча экспанавалася ўнікальная калекцыя графікі пачатку ХХ стагоддзя. Гэты выдатны падарунак зрабіў замежны калекцыянер Леанід Закс, продкі якога паходзяць з Беларусі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
© 2013-2024 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»