Лёс знешняга выгляду Дома прафсаюзаў вырашаўся цягам некалькіх месяцаў. Праца Селіханава ў суаўтарстве з заслужаным архітэктарам краіны Леанідам Левіным была прызнана лепшай.
- Распрацоўваючы праект, я вырашыў звярнуцца да эстэтыкі пачатку ХХ стагоддзя, гісторыі прафсаюзнага руху Беларусі, - распавёў скульптар. - На большай частцы фасада будзе выява раллі з вышыні птушынага палёту, разоры якой трансфармуюцца ў промні сонца. На фрызе ж - умоўная гісторыя прафсаюзнага руху, але ключ тут - у пластычнай мове, якая адсылае да Віцебскай мастацкай школы пачатку ХХ стагоддзя.
Фота Юрыя ІВАНОВА