Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
![]() “Сёння кансерваторыя аснашчана музычнымі інструментамі на 100%”, — канстатуе гатоўнасць слыннай ВНУ да новага вучэбнага году прарэктар па навуковай працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Нэлі Мацаберыдзе. Адрамантавана сцэна вялікай канцэртнай залы Акадэміі ў вучэбным корпусе №1, шэраг аўдыторый у двух карпусах, здадзеная камерная зала ў інтэрнаце… — пералічвае Нэлі Вячаславаўна завершаныя будаўнічыя праекты. “Ды яшчэ для факультатыўных заняткаў сёлета быў набыты нямецкі клавесін фірмы “Neupert” (на здымку), — нагадвае яна пра новага суседа міні-аргану ў адмысловай арганнай зале. Пра падрыхтоўку да новага
вучэбнага году гутарым са спецыялістам.
Далей
|
![]() Больш за дванаццаць кінакампаній, канкурэнцыя ў лотах — да васьмі заявак, ліпеньскі адкрыты конкурс нацыянальных кінапраектаў, вынікі якога кінасупольнасць гучна абмяркоўвае ў апошнія тыдні, спадзяюся, увойдзе ў гісторыю беларускага кіно не толькі скандалам. А таксама як творчае спаборніцтва, у якім удзельнічала да гэтай пары беспрэцэдэнтная колькасць незалежных кінавытворцаў. Гэта значыць, мы маем справу з прыстойнай колькасцю ідэй і сцэнарных заявак, што чакаюць сваёй магчымасці экраннага ўвасаблення. Звярнуць увагу на гэты момант і паспрабуем у матэрыяле.
Далей
|
![]() 15 жніўня ў галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца прэм'ера новай стужкі “Майстэрні Уладзіміра Бокуна” з праекта “100 імёнаў Беларусі” — “Караль Ян Чапскі”. Памятаеце арыгінальны памятны знак, створаны скульптарам Паўлам Вайніцкім у гонар вядомага гарадскога галавы, што вылучаецца нечаканай экспрэсіўнай манерай? Параўнаць мастацкі вобраз на барэльефе па вуліцы Кісялёва ў Мінску з кінаўвасабленнем і прапануе дакументальная драма Аляксея Макаранкі. Пагаджуся, параўнанне абліччаў не зусім правамернае, але не магу ўтрымацца ад гэтай спакусы, — ды яшчэ ўзнавіць у памяці партрэт-графіці па вуліцы Кастрычніцкай, выкананы аэразольнай фарбай. Постаць вядомага рэфарматара, сапраўды, вартая самых розных згадак — і ў гэтым можна яшчэ раз пераканацца, паглядзеўшы новую стужку вядомага праекта.
Далей
|
![]() Я заходжу ў залу – і трапляю ў нібыта знаёмую прастору вясковага пакою. Стаіць ложак з высокімі падушкамі, за ім на сцяне – стракаты дыванок, у куце – вісіць ікона, накрытая ручнікамі… Звычайны інтэр’ер хаты, але, прыгледзеўшыся, разумею, што ўсё тут не тое, чым падаецца. Ложак накрыты не бялізнай, а цёмнай агратканінай, малюнак дыванка не вабіць вока маляўнічымі кветкамі, а “распадаецца” на матрыцу, ручнікі ікон аказваюцца пластыкавымі… Першае ўражанне змяняецца амаль вусцішным пачуццём. Выстава “Доўгая дарога дамоў” мастачкі Машы Мароз у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў нечакана і дзёрзска звяртаецца да гледача з пытаннем пра дэфармацыю традыцыйнай этнакультуры.
Далей
|
![]() Як жыве цела? І як — дух? Ці залежаць яны адно ад аднога? Што такое мужнасць? Прыгажосць?
Любоў? Добрае кіно запускае пералік вечных пытанняў, якія нараджаюцца адно за другім падчас
і пасля прагляду карціны.
Менавіта такой, без сумневу, можна назваць стужку беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы “Мне трэба поціскаў”, што распачала сваю фестывальную гісторыю спецыяльнай адзнакай журы на Кракаўскім кінафестывалі. Гісторыя 92-гадовай Валяціны і яе паралізаванай дачкі — гэта невялічкі нарыс і вялікая драма, трагедыя і ўзвышаная паэма пра любоў двух родных людзей і іх жыццё дзесьці на ўскрайку беларускай вёскі.
Далей
|
![]() Ліпеньскі прахалодны вечар. Я іду на адмысловы паказ дыпломнай работы выпускніка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Івана Гапіенкі - “Мары зорак”. Куды б вы думалі? У Мінскі планетарый, дзе нада мной на купале разварочваецца відовішчны папулярны нарыс пра піянераў касмалогіі: Капернік, Бруна, Эйнштэйн, Цыялкоўскі ды нават Стывен Хокінг... “Мары зорак”, стрымана і няспешна трымаючыся лінейнай апавядальнай гісторыі, месцамі “выдаюць” уражальныя панарамы, візуальныя атракцыёны, ну а віды зорнага неба ўвогуле прымушаюць гледача яшчэ вышэй задраць галаву. “Канешне, хацелася б, каб зор было яшчэ больш, але мы ўжо не паспявалі па часе”, — удакладняе аўтар, а між тым анімацыйная работа Івана Гапіенкі доўжыцца каля 17 хвілін.
Далей
|
![]() Хто сыграе народнага артыста СССР і Беларусі, а сярод блізкіх — Мулю (менавіта так называлі выбітнага музыканта яго сябры і калегі)? Які часавы перыяд ахопіць будучы баёпік, што мае рабочую назву “За паўгадзіны да вясны”? Дзе будзем глядзець стужку? І хто здымае серыял пра вядомую асобу і ВІА “Песняры”? У нашым матэрыяле мы сабралі пяць цікавостак пра будучы праект, пагутарыўшы з Віктарам Лабковічам, прадзюсарам “Першай Кінавідэакампаніі”, што выйграла конкурс Міністэрства культуры на вытворчасць карціны.
Далей
|
![]() Магчыма, шаноўны чытач памятае шэрага дабрака з мультфільма “Лагодны воўк” Наталіі Хаткевіч-Дарвінай, што скарыў публіку і журы на “Лістападзе — 2018”? Або кранальную гісторыю пра Хлопчыка, які праз сілу музыкі вярнуў свайго бацьку з вайны — анімацыйную карціну “Паданне пра гуслі” Таццяны Кубліцкай? У нас пра іх выдатныя звесткі: дзве гэтыя стужкі, створаныя на Нацыянальнай кінастудыі
“Беларусьфільм”, трапілі ў конкурс прэстыжнага міжнароднага фестывалю анімацыйнага кіно ў Хірасіме.
Як паведамляецца на сайце кінафоруму: фільмы беларускіх кінематаграфістаў былі адабраныя з больш як 2 300 заявак, якія прыйшлі на анімацыйны агляд з 84 краін свету, і трапілі ў лік 59 конкурсных работ.
Далей
|
![]() Прэм’ера ў інтэрнэце, фінансаванне — непасрэдна ад гледача, стыкеры з выявамі герояў... У чэрвені байнэт абляцела навіна пра выхад першай серыі беларускамоўнага серыяла “Блізняты-важаняты”. Больш за дваццаць тысяч праглядаў за некалькі дзён, тысячы станоўчых водгукаў — нягледзячы на свой хранаметраж (а першая серыя “Хованкі” доўжыцца не больш за тры хвілінкі), вясёлая і яскравая стужка Алены Барушка знайшла свайго гледача.
Далей
|
Пышная шавялюра, кашуля ў палоску і бант — ці можна ўявіць, што вядомы майстар манументальнай скульптуры Заір Азгур прытрымліваўся падобнага стылю? А аказваецца, так, — аўтар уражваючых фігур правадыроў сацыялістычнай эпохі, вядомых асоб савецкай беларускай культуры і навукі, герояў вайны, у сваім абліччы выкарыстоўваў модныя коды розных дзесяцігоддзяў мінулага веку. І адзін з іх — доўгі бант, апрануты на кашулю.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"