- З Дзмітрыем Хварастоўскім, - сказаў галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Віктар Бабарыкін, - наш калектыў выступаў некаторы час таму ў Мінску. І вельмі прыемна, што гэты цудоўны артыст і бліскучы спявак зноў абраў наш аркестр: гэта сведчанне высокага прафесійнага ўзроўню нашых музыкантаў і, шырэй, беларускай выканальніцкай школы. Праграму мы рыхтавалі з асаблівымі пачуццямі і любоўю: выступаць з такім салістам - радасць для кожнага аркестранта. Дарэчы, у песнях ваенных гадоў, што таксама ўвойдуць у фестывальнае выступленне Дзмітрыя Хварастоўскага, неабходны баян, і мы запрасілі лаўрэата міжнародных конкурсаў, знакамітага беларускага саліста Аляксандра Шувалава, які даўно супрацоўнічае з нашым аркестрам.