Форум № 13 / 1139 за 2014-03-29
У Беларусі бываем (ня)часта…
“Оглянись на прощанье — и вот она, под ногами, чужая земля...” — ёсць такія словы ў папулярнай песні маскоўскага гурта “Воскресение”. Аляксей Раманаў, аўтар тэксту гэтай кампазіцыі, сумуе ў ёй па тых сваіх сябрах, якія калісьці, пакінуўшы радзіму, перабраліся на пастаяннае месца жыхарства ў краіны замежныя. Пасля распаду СССР і атрымання суверэнітэту колішнімі саюзнымі рэспублікамі хваля іміграцыі накрыла і Беларусь. Сярод тых, хто з’ехаў з нашай краіны ў 1990 — 2000-я, былі і поп-, і рок-музыканты, вядомыя і не вельмі. Усіх і не згадаць. Шура і Лёва з цяпер культавага для кагосьці гурта “БИ-2” наогул апярэдзілі распад СССР, а пра іх цярністы шлях “Беларусь — Ізраіль — Аўстралія — Расія” ведае бадай кожны. У ЗША апынуліся гітарысты Аляксандр Растопчын і Аркадзь Юшын. Алесь Кузьмін (вакаліст калектыву “Мясцовы час”), скрыпач Валянцін Бадзьяраў і гітарэра Віктар Смольскі — у Германіі. Першая фронтвумен “Hasta La Fillsta” Крысціна Мендзялеева і Алег “Джагер” Мінакоў (“Rouble Zone”) — у Бельгіі, рэпер Сярога — ва Украіне, Б’янка — у Расіі. Маса электроншчыкаў раскідана па зямным шары... Чаму яны рассталіся з радзімай, мабыць, назаўжды, або ўпадабалі жыць і працаваць за яе межамі, перыядычна вяртаючыся? Мы прапанавалі трыбуну “К” некаторым з такіх асоб, якія ўзгадалі, чаму і куды яны выправіліся ў пошуках сябе, распавялі, чым займаюцца сёння і ці тужаць яны па Беларусі...
Далей
|
№ 12 / 1138 за 2014-03-22
Мо аўтар і... не патрэбен?
Маючы звычку засяроджваць увагу на мастацкай аздобе вуліц і інтэр’ераў, я часта магу назваць аўтара той або іншай работы, калі гаворка ідзе пра Беларусь. Гэта таму, што знаёмы з почыркам нашых знакамітых творцаў і больш-менш арыентуюся ў гісторыі айчыннай культуры савецкага часу ды апошніх дзесяцігоддзяў. Часта, але не заўсёды. Справа ў тым, што творчую манеру, якая стала брэндам мастака і якую ўпадабала публіка, пачынаюць свядома і падсвядома капіраваць. Так, у розных гарадах краіны на фасадах будынкаў я сустракаў падабенства з мазаікамі Аляксандра Кішчанкі і паркавыя скульптуры, аўтары якіх відавочна натхняліся творамі Уладзіміра Жбанава. Магчыма, разумеючы, што гэтыя работы пазбаўлены арыгінальнасці, аўтары рэдка іх падпісваюць. Але, мяркую, подпіс у ганарарнай ведамасці ставяць. Не без задавальнення…
Далей
|
№ 11 / 1137 за 2014-03-15
Культпраграма ўсё складаецца…
Чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі — не за гарамі. Але пакуль уласна свята на нашай вуліцы не наступіла, мы прапанавалі скласці звязаную з культурай паралельную праграму ЧС, цікавую як для нас, так і для замежнікаў, вядомым персонам. Мо іх версіі прыдадуцца і складальнікам афіцыйнай культурнай праграмы Чэмпіянату? Такім чынам, што ж асаблівага “запланавалі” рэспандэнты?..
Далей
|
Аўтарскі дыскурс і дзядзька з перфаратарам
Адна з тэм гэтага нумара "К" — працяг дыскусіі пра сучасную айчынную скульптурную пластыку. Нагадаем, нагодай для размовы стала ўстаноўка адразу двух нязвыклых для мінскай гарадской прасторы твораў манументалістыкі — кампазіцый Паўла Вайніцкага ў парку Перамогі і Максіма Петруля на месцы, дзе знаходзіўся дом, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч. На старонках "К" сваю пазіцыю ўжо выказвалі рэдактар аддзела газеты "Культура" Ілья Свірын (гл. № 8 за гэты год) і архітэктар Ігар Байцоў (№ 10). А яшчэ крыху раней дыскусійнай стала публікацыя Пятра Васілеўскага "Прагляд пластыкі: сітуацыя на заўтра" (№ 3), дзе ўзнімалася пытанне навучання скульптараў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сёння ў працяг тэмы прагучыць маналог загадчыка кафедры скульптуры БДАМ Уладзіміра Слабодчыкава і інтэрв'ю з адным з "віноўнікаў" шырокага абмеркавання наяўнасці сучасных твораў у сучаснай гарадской прасторы, скульптарам Максімам Петрулём.
Далей
|
№ 10 / 1136 за 2014-03-08
Раённага метадыста выклікалі?
У сёлетнім плане аптымізацыі сеткі арганізацый культуры, іх штатнай колькасці, функцыянальных абавязкаў, сярод іншага, пазначана, што да канца 2014-га трэба рэарганізаваць раённыя метадычныя цэнтры культурна-асветніцкай работы, у тым ліку — з перадачай іх функцый іншым установам культуры… Будзем спадзявацца, што аптымізацыя з рэарганізацыяй — не сінонімы слова “скарачэнне”. Дый пра якую тут эканамічную выгоду можа ісці гаворка, калі раённы метадыст (у ідэале — разумнік, крэатыўшчык, акумулятар ідэй, не толькі тэарэтык, але і практык найвышэйшага кшталту) атрымлівае заробак меншы, чым у сельскага работніка культуры. Скарачаць ягоную стаўку — толькі справе шкодзіць. Хоць і не адмаўляем таго, што з цягам часу “прасунуты” ды высокаадукаваны сельскі работнік культуры даслужыцца да звання, скажам, дырэктара СДК — метадыста і стане “ўласным метадыстам” ад райметадцэнтра ў роднай і суседніх вёсках. Чым не перспектыва сапраўднай кадравай аптымізацыі?
Далей
|
№ 8 / 1134 за 2014-02-22
“ПесняРок-2”: быць або не быць?..
Да 45-годдзя ансамбля “Песняры”, што адзначаецца ўвосень, мы прыгадваем акцыю, якая адбылася ў 1997-м, калі з’явіўся дыск “ПесняРок”. Альбом склалі кампазіцыі калектыву ў выкананні альтэрнатыўных беларускіх артыстаў. Пакуль дакладна не вядома, як адсвяткуюць дату вялікага гурта, але, верагодна, з’явіцца працяг трыб'юта. (Дарэчы, ідэя новай версіі належыць рэдакцыі газеты!) “К” звярнулася да людзей, якія мелі дачыненне да “ПесняРоку” ў 1997-м, каб яны падзяліліся сваімі ўспамінамі і выказаліся, ці пагадзіліся б прыняць удзел у “сіквеле”. Акрамя таго, у матэрыяле пра “Песняроў” і праект разважае цяперашняе пакаленне музыкантаў, а таксама тыя, ад каго залежыць, ці быць “ПесняРоку-2” наогул...
Далей
|
№ 6 / 1132 за 2014-02-08
Куды і як рушыць далей?
Пытанне, пагадзіцеся, дзіўнае: куды і як рушыць нашай культуры далей? Дакладны адказ на яго дае Дзяржаўная праграма “Культура Беларусі” на 2011 — 2015 гады. Але ўсё часцей работнікі культуры з рэгіёнаў даводзяць, што планы і мары ніяк не сутыкаюцца з рэальным становішчам спраў. Маўляў, наспеў час упарадкаваць агульныя намаганні ў адзіным рэчышчы. Таму менавіта напярэдадні пасяджэння выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь рэдакцыя “К” звярнулася да кіраўнікоў абласных і сталічнага ўпраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Тэлефоннае пытанне было традыцыйна-стандартным: “Якія неадкладныя задачы-праблемы бачыце і як збіраецеся іх вырашаць?”. Неаспрэчна, менавіта рэгіянальнае “адчуванне” перспектыў і становіцца падмуркам агульнарэспубліканскай культурнай палітыкі на 2014 год. І вось што мы ў выніку пачулі.
Далей
|
№ 5 / 1131 за 2014-02-01
Як “не забыцца песні той даўняе вясны” і годна адзначыць 45-годдзе “Песняроў”
Матэрыял складаецца з маналогаў заснавальнікаў і ўдзельнікаў ансамбля “Песняры” найперш 1970-х гадоў — часу найвялікшай славы калектыву. Гэтыя людзі поруч з кіраўніком “Песняроў” Уладзімірам Мулявіным зрабілі амаль немагчымае: у лічаныя гады стварылі пазнавальны брэнд Беларусі, сфарміравалі цэлы кірунак творчай школы для ўсёй колішняй савецкай музычнай прасторы, не кажучы пра беларускую, задалі і па сёння непахісны эталон як на айчыннай, так, урэшце, і на іншых блізкіх нам сцэнах. Але не толькі пра тое хацелася пачуць, як варта адзначыць 45-годдзе з часу заснавання “Песняроў”, каб гэта было годна цяпер, а пасля — не сорамна за нескарыстаную магчымасць ушанаваць артыстаў легендарнага калектыву. Фактычна, кожны з суразмоўцаў “К” наўпрост ці ўскосна адзначыў, што сёлетняя дата для іх шмат у чым важная і важкая як пэўная рыса. Так, наперадзе — паўстагоддзя з дня заснавання “Песняроў”. Але візаві, уздыхаючы, скрушна зазначалі: да гэтага часу — яшчэ цэлых пяць гадоў, і, маўляў, ці мала што можа адбыцца за такі тэрмін. Таму для іх так істотныя “тут і зараз”.
Далей
|
№ 2 / 1128 за 2014-01-11
V — значыць… Гродна
18 студзеня Гродна афіцыйна стане “Культурнай сталіцай Беларусі — 2014”. Нагадаем: пятай па ліку ў гісторыі акцыі. Сёлета жыхароў і гасцей горада чакае шэраг разнастайных імпрэз. Мы ж напярэдадні насычанага на падзеі года звярнуліся да прадстаўнікоў кіраўніцтва тых гарадоў, якія ўжо атрымлівалі гэты статус, з просьбай пагартаць старонкі “сталічнага” мінулага, падзяліцца планамі і, зыходзячы з атрыманага досведу, даць карысныя парады гродзенскім калегам. А яшчэ мы пацікавіліся ў гродзенцаў, чым горад збіраецца цягам 2014-га здзіўляць...
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|