Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Як “не забыцца песні той даўняе вясны” і годна адзначыць 45-годдзе “Песняроў”
Матэрыял складаецца з маналогаў заснавальнікаў і ўдзельнікаў ансамбля “Песняры” найперш 1970-х гадоў — часу найвялікшай славы калектыву. Гэтыя людзі поруч з кіраўніком “Песняроў” Уладзімірам Мулявіным зрабілі амаль немагчымае: у лічаныя гады стварылі пазнавальны брэнд Беларусі, сфарміравалі цэлы кірунак творчай школы для ўсёй колішняй савецкай музычнай прасторы, не кажучы пра беларускую, задалі і па сёння непахісны эталон як на айчыннай, так, урэшце, і на іншых блізкіх нам сцэнах. Але не толькі пра тое хацелася пачуць, як варта адзначыць 45-годдзе з часу заснавання “Песняроў”, каб гэта было годна цяпер, а пасля — не сорамна за нескарыстаную магчымасць ушанаваць артыстаў легендарнага калектыву. Фактычна, кожны з суразмоўцаў “К” наўпрост ці ўскосна адзначыў, што сёлетняя дата для іх шмат у чым важная і важкая як пэўная рыса. Так, наперадзе — паўстагоддзя з дня заснавання “Песняроў”. Але візаві, уздыхаючы, скрушна зазначалі: да гэтага часу — яшчэ цэлых пяць гадоў, і, маўляў, ці мала што можа адбыцца за такі тэрмін. Таму для іх так істотныя “тут і зараз”.
А гледачоў чаму ўсяго на паўпартэра?
Мінулым тыднем у сталічнай філармоніі ладзілася вечарына да 70-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага мастацтвазнаўцы і этнографа Міхася Раманюка, які ўсё сваё жыццё прысвяціў збіранню, вывучэнню, рэканструкцыі народных строяў. Замест традыцыйных прамоў мы ўбачылі спектакль-гімн “Вандроўнік” — нечакана паэтычны, тонкі, кранальны. І — літаральна палову партэра, не гаворачы пра пустыя бельэтаж з балконам...
Дыялог без крытыканства
Мінулы год для культуры Беларусі быў удалым, як мінімум, таму, што на нашым тэлебачанні з’явілася «трэцяя кнопка». Эканамічныя ўмовы не зусім спрыялі пашырэнню вяшчання, стварэнню новых каналаў. Але знайшліся энтузіясты, і справа была зроблена. І я лічу гэта немалым дасягненнем.
Кінафестываль у малым горадзе: сваімі сіламі, але з рэспубліканскімі амбіцыямі
Адкрыты конкурс аматарскага фільма імя Юрыя Тарыча “Я здымаю кіно” распачаўся ў Полацку. Ён пройдзе ў восем тураў і завершыцца 17 снежня — у Дзень беларускага кіно. Для ўдзельнікаў конкурсу няма абмежаванняў па ўзросце. Арганізацыйны бок конкурсу забяспечыць спонсар.
Пачым культурны прадукт?
Апошнім часам у абмеркаваннях культурных падзей усё часцей гучыць арганізацыйна-эканамічны аспект. Гэта заўважна і па публікацыях «К». Арэнда, кошты, рэнтабельнасць, рацыянальнасць, аптымальныя цэны, платныя паслугі… Усё гэта тычыцца любой праявы творчай дзейнасці. Так, культура перастала ўспрымацца як выключна затратная сфера, што знаходзіцца пад апекай у дзяржавы. З’явілася больш складаная мадэль фінансавання, дзе спалучаюцца дзяржаўныя патокі, уласныя даходы арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў культуры, а таксама — прыватная ці спонсарская падтрымка. Разам з тым дзяржаўна-прыватнае партнёрства развіваецца вельмі марудна. Між тым, менавіта такая форма — найбольш прадуктыўная ў развіцці ўсіх кірункаў культурнай дзейнасці.
Пазабюджэт — актуальны, нават калі ёсць мільярды на мары
...Пра спагадлівасць жыхароў Гродна ходзяць легенды. У тым, што так яно і на самай справе, пераканаўся сам. Шукаючы патрэбны дом, я звярнуўся па дапамогу да работніка камунальнай службы, які ачышчаў тратуар ад снегу. Мужчына сярэдніх гадоў не толькі паказаў мне патрэбны кірунак, але асабіста праводзіў да будынка, размешчанага ад нас, як аказалася... метрах у дзесяці... Магчыма, папрасі я распавесці пра эканоміку культуры абласнога горада, ён з задавальненнем акрэсліў бы, як ідуць справы ў гэтым пытанні... Словам, я выправіўся па запланаваным маршруце.
Праект часу аптымізацыі
Змены ў сацыяльна-эканамічным жыцці патрабуюць новых падыходаў да фарміравання ўзаемасувязей паміж бібліятэкамі і, у першую чаргу, інстытутамі ўлады. Необходна, каб мясцовая ўлада пры аптымізацыі і рэарганізацыі бібліятэчнай сеткі прымала канструктыўныя рашэнні, улічваючы асаблівасці мясцовасці і некамерцыйную прыроду бібліятэчнай дзейнасці.
Рэнтабельнасць гасціннасці
Калі пералічыць усе раённыя, абласныя і рэспубліканскія творчыя мерапрыемствы, што былі праведзены ў Шклоўскім раёне цягам мінулага года, памераў гэтай газетнай калонкі наўрад ці хопіць. А ўдзел у конкурсах, што ладзіліся за межамі раёна? Адзін толькі ансамбль песні і музыкі «Бліскавіца» сабраў летась неблагі «ўраджай» лаўрэацкіх дыпломаў… Таму гаворка тут пойдзе не толькі пра фестывалі і конкурсы…
Веды — у рукі. Ці ў галаву?
Восем гадоў таму беларускі гітарыст Віталь ТКАЧЭНКА, не скончыўшы айчынную прыватную ВНУ, рушыў у ЗША. Бо вырашыў навучацца джазу на яго радзіме. Зараз ён выкладае ў Інстытуце музыкі і медыя ў Атланце — тым самым, які скончыў. Выдаў некалькі кніг па ігры на гітары, безліч метадычных дапаможнікаў — друкаваных, аўдыя- і відэа-, уласны магнітаальбом. З’яўляецца музыкантам — прадстаўніком фірмы, якая займаецца вырабам гітар, музычнага абсталявання і выпусціла імянную ткачэнкаўскую мадэль гітары. Выправіўшыся ў Маскву, ладзіць прэзентацыі вырабаў кампаніі, завітаў у родны Мінск, дзе правёў цыкл майстар-класаў. “К” цікава было даведацца, чым адрозніваецца музычнае і, шырэй, мастацкае навучанне за акіянам.
“Мастацтва — гэта метафара…”
Споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Паўла Васільевіча Масленікава, народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны, вядомага жывапісца, сцэнографа, мастацтвазнаўцы і педагога, грамадскага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. З нагоды юбілею ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстаўка карцін майстра і некаторых яго вучняў. У экспазіцыі — больш за 50 твораў Паўла Масленікава. Усе яны, нават маленькія эцюды, у асноўным, услаўляюць родную беларускую прыроду, якая для Масленікава заўсёды была крыніцай натхнення і жывога хараства. Шмат прадстаўлена твораў, што напісаны ў замежжы.
Свае фарбы быцця
У залах гомельскай Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі адбылася цікавая выстаўка жывапісца Аляксандра Касцючэнкі.
Вясна як стан душы
У Палацы мастацтва адбылася персанальная выстаўка твораў Галіны Крываблоцкай, прымеркаваная да юбілею мастачкі. Экспазіцыя лагічна дапаўняла праект "БЕЛАРТДЭКО-2013", паколькі мастачка належыць да тых майстроў, чыя творчасць паўплывала на фарміраванне ўласна беларускай школы ткацтва, увасобіла трансфармацыю народнай традыцыі ў прафесійны досвед.
Без адкрыцця Амерыкі...
Бадай, ніводная з апошніх тэатральных пастановак не мела такога грамадскага розгаласу, як прэм’ера “Пана Тадэвуша” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Толькі не трэба кпіць, што галоўнай стратай спектакля сталіся перадпрэм’ерныя жарсці з элементамі сцэнаграфіі, шырока абмеркаваныя ды адкаментаваныя ў Сеціве (наадварот, гэтую акалічнасць можна нават лічыць дадатковым піяр-ходам, бо ўвагу да спектакля пачалі выказваць і тыя, хто ніколі тэатрам не цікавіўся).
Не толькі краявід...
Гродзенская арт-галерэя “Крыга” сабрала творы майстра пейзажаў і нацюрмортаў ураджэнца Навагрудчыны Кастуся Качана, які прадставіў свае “Фарбы жыцця”.
"Як ён малюе — ніяк не разумею... Чарадзей!"
У 1879 годзе Пахітонаў ажаніўся з Мацільдай Канстанцінаўнай Вульферт, рускай студэнткай медфакультэта Сарбоны. Вырасла яна ў сям’і палкоўніка ў адстаўцы барона Канстанціна Вульферта, нямецкія продкі якога перасяліліся ў Расію і на працягу двух стагоддзяў пражывалі на Міншчыне. А маці яе была шведкай. Мацільда Вульферт — асаблівы тып адукаванай жанчыны другой паловы XIX ст., якая стала урачом-клініцыстам і займалася навуковай дзейнасцю. Абараніла доктарскую, працавала ў парыжскім шпіталі і мела прыватную практыку як урач дэрматолаг-венеролаг.
“Часовы” помнік з пластмасы
Ад скульптара, які рыхтуе сваю персанальную выстаўку, я пачуў, што частку работ для экспазіцыі ён збіраецца адліць у пластмасе, бо на бронзу і сілумін грошай не стае. На маё здзіўленне з прычыны скарыстання такога “немастацкага” матэрыялу візаві патлумачыў: зараз гэта звычайная практыка. Такая скульптура і больш трывалая, і лягчэйшая за гіпсавую. Яе прасцей перавозіць і перасоўваць. Да таго ж, у пластмасе можна зымітаваць і метал, і дрэва.
Дык хто ў тэатры гаспадар?
Тэатр — рэч выбуханебяспечная. Так-так. У чарговы раз гэта давёў сталічны ТЮГ: днямі мастацкі савет і агульны сход вырашылі аб’явіць вотум недаверу новаму дырэктару Мікалаю Казюліну, які літаральна два месяцы таму заняў гэту пасаду — пасля смерці Юрыя Куліка. З аднаго боку, ні ў адным тэатры, пэўна, не было яшчэ “спакойнай” змены кадраў (ды і ў ТЮГу — таксама). З іншага — у чым усё ж прычына канфлікту? Няўжо толькі ў жаданні дырэктара адмовіцца ад пасады мастацкага кіраўніка, якую зараз займае рэжысёр Уладзімір Савіцкі? “К” выслухала абодва бакі канфлікту, чаго, дарэчы, чамусьці не парупіліся зрабіць іншыя СМІ, апавёўшы пра разлад у трупе.
Брама ў шлюб
Каля РДК — стол, прыгожа аздоблены ў народных традыцыях, дзяўчаты ў валёнках, традыцыйных кажушках, яркіх хустках, якія бачны здалёк, спявалі народныя песні пад акампанемент разлівістых гармонікаў, шамаценне бубнаў і бразготак. А сабраліся яны на гэтай дарозе, непадалёк ад ЗАГСа, нездарма, бо сустракалі “Вясельны поезд”, які рухаўся да “Вясельнай брамы” пасля рэгістрацыі шлюбу.
Каларытная мелодыя
Выстаўка “Гродзенская мелодыя” працягваецца ў Гарадской выставачнай зале абласнога цэнтра. Тут прадстаўлены работы майстроў народнай творчасці, што ўваходзяць у склад народнага аб’яднання “Гродзенскі каларыт”.
Хуткасць тэатра
Зіновій Марголін — наш знакаміты тэатральны мастак, які займеў славу ў Расіі. Калі-нікалі, у тым ліку — з нагоды прэм’ер, у стварэнні якіх ён заняты (апошняя — “Пан Тадэвуш” купалаўцаў), наведвае радзіму. Днямі ён быў госцем нашай рэдакцыі.
Блюз на аргане Немэна
Выдатны кампазітар і віртуозны музыкант з Пінска, старшыня Савета Асацыяцыі кампазітараў Брэсцкай вобласці, а да ўсяго — цудоўны апавядальнік Алег ВЕНГЕР распавёў “К” пра сустрэчы ў 1976 годзе ў горадзе на Піне і праз чатыры гады ў Варшаве з нашым земляком Чэславам Немэнам. Нагадаем, 16 лютага спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння выхадца з беларускай вёскі Старыя Васілішкі, што стаў шмат у чым адкрывальнікам у музыцы ХХ стагоддзя.
Братулька
Улетку можна назіраць, як у адкрытую фортку залятае матылёк. Ён робіць круг па пакоі, потым накіроўваецца да акна, б’ецца аб шкло, спрабуючы выбрацца на волю... Наша памяць — гэта той самы матылёк... Думкі і ўспаміны, якія часам не даюць спакою. Успаміны пра людзей: іх галасы, твары ты ўжо ніколі не пачуеш і не пабачыш...
Пояс замест фрагментаў
Перлінай Слуцкага краязнаўчага музея стаў слуцкі пояс, набыты ў мінскага калекцыянера. Ягоны кошт — каля 90 тысяч долараў. Грошы збіралі талакою, усім горадам і раёнам, паўтара года. Далучыліся да высакароднай справы і мецэнаты з іншых гарадоў Беларусі. Частка грошай на пояс выдаткавалі са сваіх заробкаў работнікі бюджэтнай сферы. У тым ліку — і супрацоўнікі культурных устаноў.
Кантрапункты
На чарговай рэпетыцыі спектакля "Злачынства і пакаранне" паводле аднайменнага рамана Фёдара Дастаеўскага ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы імя Ленінскага камсамола яго актрыса Вольга КЛІМУК зрабіла вельмі атмасферныя здымкі сцэн з пастаноўкі і закулісся.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»