Для многіх з вас навагоднія і калядныя святы — гэта самыя насычаныя працоўныя дні ў годзе, пад час якіх вы дорыце людзям незабыўныя ўражанні і радасныя пачуцці, абуджаеце ў іх душах светлыя спадзяванні, далучаеце да мастацтва і народных традыцый. Але і на працягу ўсяго года вы працуеце не менш самааддана і адказна — дзякуючы вашым намаганням раскрываюцца і рэалізуюцца творчыя здольнасці беларускіх грамадзян, узрастае культурны і духоўны патэнцыял грамадства, забяспечваецца сувязь паміж пакаленнямі.
Няхай жа новы год прынясе вам новыя поспехі, прафесійнае задавальненне і невычэрпнае творчае натхненне, а таксама як мага больш зямных радасцей і душэўнага цяпла.
Здароўя вам, шчасця і дабрабыту.
Старшыня камісіі Генадзь ПАЛЬЧЫК