Разгляд кандыдатур Генеральнай канферэнцыяй ініцыявала Рэспубліка Беларусь. Як вядома, у 2014-м спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння вядомага навукоўцы і дыпламата Іосіфа Гашкевіча. А налета, у 2015-м, — 250 гадоў з дня нараджэння палітычнага дзеяча, дыпламата і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Першая кандыдатура была падтрымана Расіяй і Японіяй, другая — Польшчай і Літвой.
Уключэнне гэтых юбілеяў у Каляндар памятных дат UNESCO з’яўляецца прызнаннем заслуг дзеячаў беларускай гісторыі і культуры ды сведчаннем важнасці нашай спадчыны для сусветнай супольнасці. У сувязі з юбілеямі Іосіфа Гашкевіча і Міхала Клеафаса Агінскага святочныя мерапрыемствы пройдуць у Беларусі ды іншых краінах, а таксама ў парыжскай Штаб-кватэры UNESCO.