Навуковай базай для такога праекта з’яўляюцца шматгадовыя доследы ў рамках падрыхтоўкі Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, шматтомнага выдання “Гарады і вёскі Беларусі”, а таксама інавацыйныя распрацоўкі па развіцці турызму лакальна-рэкрэацыйнага тыпу. Аб’ектамі маршруту могуць стаць гістарычныя гарады, помнікі баявой славы, музеі, аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны, такія, як горад Заслаўе, Гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, гарадзішча на рацэ Менцы, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, сядзіба Чапскіх у Прылуках, музейны комплекс “Дудуткі”, мемарыяльныя комплексы “Трасцянец” і ў вёсцы Студзёнка, купалаўскія мясціны (“Акопы”, “Вязынка”), гарналыжныя комплексы “Сілічы”, “Лагойск” ды іншыя аб’екты.
Па меркаванні навукоўцаў, стварэнне такога маршруту дазволіць не толькі пазіцыянаваць славутасці мінскага наваколля, але і стварыць новы прывабны турыстычны брэнд.
Прэс-служба НАН Беларусі