На кінастудыі “Беларусьфільм” завяршыліся здымкі тэлестужкі для дзяцей “Палескія рабінзоны, або Цуд-востраў” паводле аповесці Янкі Маўра
Рэжысёрам дзвюхсерыйнай карціны выступіў Сяргей Сычоў, над сцэнарыем працавалі драматургі Фёдар і Ягор Коневы. У экранізацыі славутых прыгод Ільі, Мірона і Юлі задзейнічаны вядомыя акцёры народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народны артыст Беларусі Аляксандр Ткачонак.
А таксама маладыя таленты: Аляксандр Талако, Міхаіл Каранецкі, Ягор Шык, Настасся Краўчэня…





Аўтары дазволілі сабе новую трактоўку знакамітай гісторыі: дзея разгортваецца ў сённяшні час. А Цуд-востраў героі шукалі на Лепельскіх азёрах. Убачыць “Палескіх рабінзонаў” “на новы лад” на тэлеэкранах гледачы змогуць ужо хутка: прэм’ера запланавана на пачатак 2014-га года.
Фота Аляксандра ДЗМІТРЫЕВА