Адзін з нумароў рыхтуе хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам протадыякана Андрэя Скробата. На рэпетыцыі калектыву ў мястэчку Жыровічы на Слонімшчыне пабывалі артысты «Беларускіх песняроў» Уладзіслаў Місевіч і Аляксандр Кацікаў. Яны распавялі пра тое, як ішла праца над абраным нумарам з рэпертуару «Песняроў» у 1970-х, а таксама ў складзе «Беларускіх песняроў».
«Упэўнены: гэтая найпрыгожая, наймагутная рэч не пакіне абыякавымі гледачоў. А для многіх і зусім прагучыць ўпершыню: столькі ёй гадоў», – адзначае Уладзіслаў Місевіч.
«Хлопцы-харысты з першых жа акордаў паказалі сябе гатовымі да працы над сур'ёзным матэрыялам, хоць некаторым з іх ледзь споўнілася 18 гадоў», – падтрымлівае калегу Аляксандр Кацікаў.
«У аранжыроўцы мы з семінарыстамі пачулі нават водгукі калядных гімнаў! Таму песня гэтая арганічна прагучыць з вялікай сцэны ў выкананні харыстаў семінарыі», – кажа рэгент хору, протадыякан Андрэй Скробат.
Безумоўна, гледачоў на канцэрце ансамбля 13 лістапада чакае яшчэ нямала сюрпрызаў.
Білеты на канцэрт даступныя на сайтах білетных аператараў: Ticketpro.by і Kvitki.by.