Ён адзначае шчырую цікавасць украінскіх калег да беларускіх культурных рэалій і канкрэтна — дзейнасці Замкавага комплексу "Мір". Паводле ягоных слоў патрэба ў абмене вопытам паміж дзвюма культурнымі ўстановамі, якія з’яўляюцца брэндамі сваіх краін, даўно наспела. І Мір, і Кіева-Пячэрскі запаведнік уваходзяць у Спіс сусветнай спадчыны UNESCO, а значыць — мусяць адпавядаць высокаму міжнароднаму стандарту. Гэта датычыцца кваліфікацыі кадраў, справаводства, арганізацыі навуковых доследаў і турыстычнага сэрвісу. Тут беларусам і ўкраінцам ёсць што абмеркаваць, чым падзяліцца.
Дамова прадугледжвае сумесныя выстаўкі, стажыроўкі беларусаў у Кіеве і ўкраінцаў у Міры, вучоба рэстаўратараў, абмен інфармацыяй аб дзейнасці і культурнымі акцыямі па лініі UNESCO, іншыя сумесныя мерапрыемствы.
Па словах Андрэя Янушкевіча, для беларусаў можа быць цікавай выстаўка, прысвечаная вайне 1812 года, што зараз праходзіць у Кіева-Пячэрскім запаведніку. Яе экспазіцыя адпавядае прынцыпам універсальнасці і праз гэта дае аб’ектыўнае ўяўленне пра характар вайны.
Украінцы гатовыя прадставіць у Міры калекцыю ікон. Папярэднія перамовы пра экспанаванне згаданых выставак у Замкавым комплексе ўжо адбыліся. Андрэй Янушкевіч гавворыць, што Украіна — не адзіны вектар творчых кантактаў Міра. У прыватнасці, рыхтуецца сумесная выстаўка з Акадэміяй навук Літвы.
П.В
На здымку: экскурсія па Кіева-Пячэрскім запаведніку для беларускай дэлегацыі.