Комплекс, узвядзенне якога будзе фінансавацца, у тым ліку, з дзяржаўнага бюджэту, плануецца размясціць на плошчы амаль у пяць гектараў у межах ракі Свіслач, праспекта Пераможцаў, вуліцы Максіма Багдановіча, станцыі метро “Няміга” і пляцоўкі каля Палаца спорту.
“Мінскае замчышча” будзе складацца з трох частак. Першая — падземны амфітэатр на 240 месцаў з галерэямі і экспазіцыяй каштоўных археалагічных знаходак. Другая частка — інтэрактыўная, будзе змяшчаць музейныя экспанаты ў натуральную велічыню. Трэцяя частка комплексу — Ніжні рынак, дзе з’явяцца гандлёвыя рады, адкрытыя крамы з навесамі і павільён пад тэнтам “Тэатр-балаган”.