“К” неаднаразова пісала пра Мікалая Тарасюка — лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі “Народная творчасць”. 80-гадовы майстар працуе ў жанры інсітнага мастацтва: выразае з дрэва ўнікальныя скульптурныя кампазіцыі на тэмы сялянскага жыцця.
Выстаўка называецца “Страчаны рай” і прысвечана юбілею Мікалая Тарасюка, творы якога захоўваюцца і экспануюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, музеі “Пружанскі Палацык”…
Беларускае інсітнае мастацтва, па словах Андрэя Янкоўскага, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва прадстаўляецца ўпершыню.