Пад святочныя мерапрыемствы задзейнічаюць Абласны тэатр драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча, кінатэатр "Таварыш", комплекс "Бабруйск-Арэна", мясцовыя краязнаўчы музей і Мастацкі музей імя Г.Паплаўскага, гарадскі парк, а таксама плошчы ды вуліцы горада.
Пра святочны настрой бабруйчан парупяцца прафесійныя і самадзейныя артысты, сябры рыцарскіх клубаў ды аматары казацкага руху.
Кнігі на кірмашы "Кнігаград", у якім прыме ўдзел шэраг беларускіх выдавецтваў, можна будзе набыць, а на баявую тэхніку частак Бабруйскага гарнізона - толькі паглядзець. Пройдуць вернісажы - музычныя ды мастацкія.
Упершыню ж бабруйчанам пакажуць лазернае шоу.
П.В.