Названы фаліянт можна паспець пабачыць сёння і заўтра ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў рамках выстаўкі "Шэдэўры кніжнага мастацтва". Аснову праекта склалі часткі збораў старадрукаваных і рукапісных кніг з фондаў Гомельскага і Веткаўскага музеяў, што налічваюць цяпер каля 800 помнікаў XVI - пачатку XX ст. Самы ж старажытны манускрыпт, прадстаўлены на выстаўцы, як паведамляла раней "К", - Евангелле-тэтр 1-й паловы XVI ст. Выдатным узорам мастацтва з'яўляецца таксама і мініяцюрны рукапіс "Святы" XVII ст.
Сярод найбольш рэдкіх старадрукаваных выданняў XVI - пачатку XVII ст. - кнігі першых усходнеславянскіх майстроў: Івана Фёдарава, Пятра Мсціслаўца, Васіля Гарабурды, Анісіма Радзішэўскага, выданні Віленскай друкарні... XVIII стагоддзе шырока прадстаўлена кнігамі беларускіх друкарняў: Супрасля, Гродна, Вільні, Магілёва.
Варта нагадаць, у цэлым з XVI па XVIII стст. большасць усходнеславянскіх друкарняў дзейнічала на тэрыторыі Беларусі, што сведчыць пра багацце яе кніжнай культуры.