18 студзеня ў будынку Культурнага цэнтра прайшла прэзентацыя фотаальбома "Беларускі. Жанчыны Еўропы" вядомага беларускага фатографа Алены Адамчык, у той жа час адбылося адкрыццё яе персанальнай выстаўкі жаночага партрэта.
А ўжо 21 студзеня ў Сямятычах Падлескага ваяводства адбыўся раённы агляд ХІХ Агульнапольскага фестывалю "Беларуская песня". Гледачы і журы вызначалі пераможцаў сярод дванаццаці калектываў мастацкай самадзейнасці, якія выступалі ў намінацыях: "Аўтэнтычны фальклор", "Фальклор стылізаваны" і "Сучасная беларуская песня". Наступным днём агляд прайшоў у Дуброве Беластоцкай.
Дарэчы, 24 студзеня, пры ўдзеле прадстаўнікоў Генеральнага консульства нашай краіны ў Беластоку, мясцовая галерэя мастацтваў "Agart" прэзентавала выстаўку гродзенскай мастачкі Вікторыі Ільіной "PROvincija", прысвечаную прыгожым мясцінам Гродзеншчыны.