Рэцэпт "Поліўкі па-радзівілаўску" ад Ніны Хлябковіч, дырэктара аднаго з нясвіжскіх рэстаранаў, якім яна падзялілася з чытачамі "К".
Адна порцыя - 400 грамаў.
20 гр - бульба;
30 гр - геркулес;
15 - 20 гр - морква;
20 гр - цыбуля;
10 мл - алей раслінны;
15 гр - сушаныя грыбы;
20 мл - смятана;
кроп.
Са свежавыпечанага бохана хлеба акуратна зрэзаць верхні слой, дастаць мякіш. Замачыць у падрыхтаваным посудзе на гадзіну сушаныя грыбы, падсмажыць моркву і цыбулю. Затым грыбы парэзаць, змяшаць з падсмажанымі морквай і цыбуляй, дробна парэзанай бульбай, геркулесам, дабавіць алей і паставіць варыцца да поўнай гатоўнасці. Пад час варкі дабавіць грыбную прыправу.
Перад падачай на стол заправіць смятанай з кропам. Разліць у падрыхтаваны бохан хлеба.