Як адзначыў генеральны дырэктар дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" Алег Рыжкоў, мінулы год для музея прайшоў пад эгідай акцыі "Гомель - Культурная сталіца Беларусі і СНД".
У прыватнасці, па словах Алега Рыжкова, атрымалася правесці цікавыя выставачныя праекты з замежнымі партнёрамі, у тым ліку з Арменіяй, Азербайджанам, Таджыкістанам, Расіяй і Польшчай. Невыпадкова і адным з самых галоўных дасягненняў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля мінулага года Алег Гар'евіч назваў менавіта актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва.
- Так, ці не ўпершыню ўстанова "выехала" са сваімі выстаўкамі ў замежжа. Да прыкладу, у Польшчы Гомельскі палацава-паркавы ансамбль прэзентаваў як непасрэдна сам музей, так і адну з выставак, прысвечаную народнай іконе Гомельшчыны. Таксама адбыўся абмен выстаўкамі з калінінградскімі калегамі. Дзякуючы гэтаму гамяльчане пазнаёміліся з цікавай калекцыяй бурштыну...
Цягам года ў музеі праходзілі і музычныя вечары з удзелам беларускіх ды замежных выканаўцаў. У прыватнасці, актыўнае жыццё віравала ў музычным салоне палацава-паркавага ансамбля. Адметнасцю ж года стала тое, што ў самім парку адбылося некалькі музычных асамблей.
Варта адзначыць, што Гомельскі палацава-паркавы ансамбль сёлета адным з першых у краіне ўзяў на ўзбраенне аўдыягіды, створаныя на беларускай, рускай і англійскай мовах, якія, па словах Алега Рыжкова, карыстаюцца вялікай папулярнасцю.
Не менш важная дзейнасць музея па ажыццяўленні праекта апісання прадметаў з выкарыстаннем азбукі для інвалідаў па зроку. Акрамя таго, цягам мінулага года адбылося некалькі заняткаў з дзецьмі, якія кепска бачаць. У прыватнасці, яны атрымалі магчымасць дакрануцца да арыгінальных карцін, убачыць іх прыгажосць праз дотык.
Працягвае развівацца і турыстычны напрамак дзейнасці ўстановы. Яе супрацоўнікамі распрацаваны цікавыя маршруты як па Гомелі ды вобласці, так і міжрэгіянальныя і нават міжнародныя, якія, у тым ліку, звязваюць Гомель з Чарнігавам і Кіевам. Што немалаважна, існуе істотная зацікаўленасць з боку ўкраінскіх турыстаў.
Вялікія планы ў музея і на бягучы год. Як паведаміў Алег Рыжкоў, установа атрымала запрашэнне на правядзенне доўгатэрміновых маштабных выставак у Расіі, Польшчы, а таксама Францыі