Матэрыялы для экспазіцыі прадастаўлены з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, і менавіта яго дырэктар Зінаіда Кучар правяла першую экскурсію па выстаўцы. На ёй дэманструюцца дакументы з асабістага архіва кампазітара, яго партрэты, а таксама выявы сям'і і атачэння Агінскага, ноты, лісты.
Як распавёў "К" саветнік па культуры Пасольства Беларусі ў Польшчы Васіль Чэрнік, менавіта наша дыппрадстаўніцтва спрыяла арганізацыі выстаўкі. Яно і прафінансавала падзею, таксама ініцыятыву падтрымалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і сам палацава-паркавы ансамбль.
Выстаўка пасля паказу ў Варшаве выправіцца ў іншыя гарады Польшчы.