Як паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "Залаты шлягер" ператварыўся ў адну з буйных культурных акцый, якія традыцыйна праводзяцца на беларускай зямлі.
Як адзначыў Прэзідэнт, галоўнай мэтай фестывалю з'яўляецца папулярызацыя найлепшых узораў песеннага мастацтва.
"За час свайго існавання "Залаты шлягер" набыў вядомасць і заваяваў заслужаны аўтарытэт. Дзякуючы фестывалю мы маем унікальную магчымасць пачуць незабыўныя творы мінулых гадоў у выкананні праслаўленых майстроў сцэны", - адзначаецца, у прыватнасці, у віншаванні.
Беларускі Лідар выказаў перакананне, што і ў бягучым годзе гэты культурны форум парадуе гледачоў яркімі адкрыццямі і цікавымі сустрэчамі з любімымі артыстамі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам фестывалю моцнага здароўя, творчага натхнення, маляўнічых уражанняў, шчасця і дабра.