Яны ўрачыста адкрыюцца 26 верасня ў Літоўскай нацыянальнай філармоніі канцэртам дзяржаўнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. А 27 і 28 верасня ў Рускім драматычным тэатры Літвы трупа Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага прадставіць два спектаклі: "Пане Каханку" Андрэя Курэйчыка і "Праўда - добра, а шчасце лепш" па п'есе Аляксандра Астроўскага.
З 25 па 29 кастрычніка ў Вільнюсе пройдуць Дні беларускага кіно, на якіх будзе прадстаўлены шэраг мастацкіх фільмаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Сярод іх - "Брэсцкая крэпасць", "Ваўкі", "Масакра" і некаторыя іншыя.
А галоўным - і заключным - мерапрыемствам Дзён культуры Беларусі ў Літве стане балет "Спартак" Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, які адбудзецца 29 кастрычніка ў Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета.