На ёй прадстаўлены графічныя творы Аляксандра Пашкевіча, Антаніны Лапіцкай і Генадзя Грака - ілюстрацыі да вершаў паэта. Работы створаны ў 70 - 80-х гадах ХХ стагоддзя.
Мастакам выдатна ўдалося перадаць у сваіх творах лірычнасць, прыгажосць і філасафічнасць паэзіі Максіма Багдановіча, у чым можна пераканацца да 25 верасня ў Літаратурным музеі класіка.