Яшчэ адна навіна Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" - прапанова ўсім аматарам кіно прыняць удзел у фокус-групах, пра якія "К" пісала ўжо. Гэтая цікавая форма супрацоўніцтва аўтараў стужак і аўдыторыі прызначана для таго, каб кінавытворцы маглі ведаць меркаванні гледачоў наконт створаных карцін. Мэтай пасяджэнняў фокус-груп з'яўляецца стварэнне на айчыннай кінастудыі больш якаснага, цікавага і актуальнага кіно.
Для таго, каб увайсці ў спіс удзельнікаў фокус-групы, неабходна запоўніць невялікую анкету і даслаць яе на адрас кінастудыі.