Кінематаграфічны форум арганізаваны прадстаўніцтвам Еўрапейскага саюза і пасольствамі краін ЕС пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
14 - 17 чэрвеня ў сталічным кінатэатры "Перамога" прадэманструюць найвядомыя стужкі другой паловы ХХ стагоддзя. Сярод іх аўтараў - майстры Францыі і Вялікабрытаніі, Італіі і Германіі, Польшчы і Літвы, Венгрыі і Чэхіі... Стужкі з "Залатой дзясяткі" - "Мужчына і жанчына" Клода Лелюша, "Восем з паловай" Федэрыка Феліні, "Шэпты і крыкі" Інгмара Бергмана, "Двайное жыццё Веронікі" Кшыштафа Кіслеўскага ды іншыя.