Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“ЁН СКАЗАЎ: “ПАЕХАЛІ!..”
12 красавіка Планета Зямля адзначае залаты юбілей першага палёту чалавека ў Космас.
НАГАДВАЕМ! ПРАЦЯГВАЕЦЦА ПАДПІСКА НА ГАЗЕТУ “КУЛЬТУРА” НА МАЙ І НАСТУПНЫЯ МЕСЯЦЫ 2011 ГОДА!
Падпісныя індэксы: індывідуальная падпіска — 63875, ведамасная падпіска — 638752. Паспяшайцеся на пошту!
“Шыфр” і “Маленне…” Яна Дамеля
Мінскія таямніцы са … штучным святлом
Канстанцін РЭМІШЭЎСКІ, прарэктар па інавацыйнай дзейнасці і мастацкай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў: “Інавацыйны менеджмент ужо і ў культуры”
Канстанцін РЭМІШЭЎСКІ — чалавек у сферы культуры не выпадковы: ягоныя бацькі ўсе жыццё прысвяцілі беларускаму кінематографу. Па заканчэнні кінааператарскага факультэта ВГИКа Канстанцін Ігаравіч працаваў на “Беларусьфільме”. У другой палове 1990-х з’явіліся магчымасці самарэалізацыі ў памежных абласцях экраннай культуры: фундаментальныя веды і практычныя навыкі, атрыманыя ў ВГИКу, аказаліся актуальнымі і запатрабаванымі за межамі лакальнай тэрыторыі кіно. У тым ліку — у рэкламе, дзе ён кіраваў уласнай кампаніяй. Пазней тыя практычныя ўрокі вядзення спраў у рыначных зносінах дазволілі стаць і спецыялістам у галіне маркетынгу ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паралельна была абаронена кандыдацкая дысертацыя па мастацтвазнаўстве. Гэтае спалучэнне творчай натуры і разумення эканамічных зносін з мастацкай вытворчасцю сёння дапамагае вынайсці эфектыўны сплаў эканомікі, культуры і адукацыі: Рэмішэўскі пачынаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў з пасады начальніка навукова-даследчага аддзела, а цягам амаль года працуе на пасадзе прарэктара па інавацыйнай дзейнасці і мастацкай творчасці. І актуальных задач, вызначаных Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2011— 2015 гг., стаіць перад БДУКіМ нямала.
Калькуляцыя з разлікам на эффект
Эканамічны сінтэз рэсурсаў і праектных тэхналогій На пытанні чытачоў і рэдакцыі адказвае начальнік эканамічнага ўпраўлення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вольга Кананюк
Нябесныя браты
Перад вамі - старонкі самой гісторыі. На ўнікальным альбоме - надпіс: "Дарагому К.І. Гараўцу - бацьку легендарнага лётчыка-героя, які аддаў жыццё за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ад бацькоў першага лётчыкакасманаўта Г.Ц. і А.І. Гагарыных". І дата: "Гжацк, май 1962 г.". Альбом гэты з эксклюзіўнымі фотаздымкамі прысвечаны візіту Юрыя Аляксеевіча Гагарына ў Смаленск у лютым 1962-га. Тады ён стаў Ганаровым грамадзянінам горада. Сёння, праз паўстагоддзя, альбом - сведчанне шчырага сяброўства сем'яў Гагарыных і Гараўцоў - апынуўся ў нашай рэдакцыі. І гісторыя іх паяднання - такая.
НАВУКОВАЯ КАНЦЭПЦЫЯ ЭКСПАЗІЦЫІ ДЗЯРЖАЎНАГА ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
“К” пачынае друкаваць для абмеркавання праект новай навуковай канцэпцыі экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Па словах дырэктара музея Алены Мацевасян, цяперашняя музейная экспазіцыя, створаная яшчэ ў 1976-м і часткова мадэрнізаваная ў апошнія дзесяцігоддзі, адносіцца да тыпу класічных. Хоць яна і не страціла сваёй навуковай і мастацкай вартасці, але наспела неабходнасць стварэння новага фармату, з улікам выкарыстання найноўшых інфармацыйных і інтэрактыўных тэхналогій. Да таго ж, як патлумачыла Алена Мацевасян, цягам апошніх гадоў знойдзены новыя дакументы, якія хацелася б абавязкова прадставіць у новай экспазіцыі. Так, напрыклад, кіраўніцтва музея плануе пашырыць тую частку экспазіцыі, якая распавядае пра шляхецкае паходжанне народнага паэта Беларусі, а таксама прадугледзіць у будучай экспазіцыі ўсталяванне сучасных мультымедыйных тэхналогій, з дапамогай якіх наведвальнікі — у першую чаргу, школьнікі — змогуць пабачыць на свае вочы некаторыя фрагменты з драматургічнай спадчыны класіка беларускай літаратуры, увасобленыя на сцэнах сталічных тэатраў. Пачынаем друкаваць Канцэпцыю адразу з пункта, прысвечанага мэтам і задачам праекта, апускаючы ўводзіны, дзе асноўная ўвага надаецца гісторыі фарміравання экспазіцыі і этапам развіцця музея.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»