- Свята працаўнікоў сяла ў Маладзечне такім і будзе, - запэўніў "К" начальнік упраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Акушэвіч. - Так, да прыкладу, у "Дажынках-2011" прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх 14 гарадоў, дзе раней праходзіў рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла.
Усе астатнія сакрэты начальнік упраўлення культуры не раскрыў, каб захаваць інтрыгу будучага мерапрыемства.
Але Анатоль Акушэвіч распавёў "К" пра ход тых работ, якія запланавана правесці ва ўстановах культуры Маладзечаншчыны ў рамках падрыхтоўкі да "Дажынак-2011". Заканчваецца будаўніцтва Дома культуры ў пасёлку Чысць: ва ўстанове распачаліся ўнутраныя аддзелачныя работы і праца па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва амфітэатра ў Маладзечне, актыўна ідзе рамонт музычнага вучылішча імя Агінскага, для навучэнцаў якога хутка будзе здадзены будынак інтэрната на 200 месцаў...