Па словах дырэктара Раённага метадычнага цэнтра Тамары Чубанавай, у праграме мерапрыемства запланаваны святочнае шэсце рыцарскіх клубаў, турніры лучнікаў і мечнікаў, групавыя бугурты, майстаркласы па танцах і сярэднявечнай музыцы, выступленне музычных і танцавальных калектываў, фаер-шоу і многае іншае. Ахвотныя змогуць таксама пачаставацца старадаўнімі стравамі сярэднявечнай беларускай кухні, паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах і пабываць на экскурсіях у Мсціславе і раёне.
Упершыню, як паведаміла Тамара Чубанава, для гасцей фестывалю будзе зладжана спаборніцтва конных рыцараў. Па меркаванні арганізатараў мерапрыемства, гэтая "фішка" дазволіць прывабіць да рыцарскага фэсту большую колькасць наведвальнікаў.