“Лістапад” — “на выраст
На мінулым тыдні скончыўся Мінскі міжнародны кінафестываль. Сямнаццаты па ліку “Лістапад”, што правяла новая каманда ў абноўленым фармаце, пакінуў пасля сябе багата эмоцый ды ўражанняў. І, адначасова, — шэраг пытанняў, адказы на якія паспрабавалі знайсці ўдзельнікі чарговага пасяджэння Прэс-клуба Інфармацыйнага цэнтра “Культура-інфа”. У гутарцы прынялі ўдзел кінакрытыкі і кіназнаўцы, а таксама журналісты, што працавалі на фестывалі: галоўны рэдактар часопіса “На экранах” Людміла ПЕРАГУДАВА,
рэдактар фестывальнага каталога Ала БАБКОВА, кіназнаўца, аўтар і вядучы тэлевізійных дзённікаў “Лістапада-2010” на Першым нацыянальным тэлеканале Сяргей КАЦЬЕР, аглядальнік газеты “Звязда” Ларыса ЦІМОШЫК, рэдактары аддзелаў газеты “Культура” Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ і Антон СІДАРЭНКА.