Насычаны выстаўкамі, канцэртамі, тэатральнымі пастаноўкамі, супрацоўніцтвам у галіне літаратуры і кіно, Год культуры выдаўся плённым і багатым на новыя кантакты. Завяршэнне яго таксама будзе яскравым.
Праграма закрыцця рыхтуецца сумесна беларускім і расійскім бакамі. Як паведамілі ва ўпраўленні мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, публіка збярэцца ў Канцэртнай зале імя П.Чайкоўскага. Мяркуецца, што пад час канцэрта правядуць дэфіле ўдзельнікі народнай студыі саломкапляцення "Натхненне" Клецкага аддзела культуры. Пасля выступіць ансамбль музыкі, песні і танца "Белыя росы" Гродзенскай абласной філармоніі.