Яно ўвасабляе высокую місію бібліятэкі, работнікі якой дапамагаюць людзям авалодаць і карыстацца ведамі - галоўнай скарбніцай чалавецтва.
З нагоды свята дазвольце выказаць усім, хто мае да яго дачыненне, словы ўдзячнасці за значны ўклад у культурнае і сацыяльнае развіццё нашай краіны, за сапраўдную адданасць прафесіі. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, шматлікіх чытачоў, творчых поспехаў і дасягненняў.
Старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталля Аўдзеева