Сімвалічна і тое, што наш фестываль паўплываў на асабістае жыццё артысткі. Пра гэта гаворыць яна сама: "Пасля конкурсу змянілася маё асабістае жыццё: мы з Ігарам - маім мужам і прадзюсерам - зразумелі, што разам зможам перамагаць!"
Яе пераможнае глісанда праз увесь бязмерны дыяпазон захапляе прыхільнікаў зноў і зноў. Тым больш, што яно заклала і традыцыі "фестывальных глісаў": менавіта пасля яе перамогі многія артысты зразумелі, што конкурснай можа стаць далёка не кожная, нават добрая, песня. Бо голас і магчымасці трэба прадэманстраваць напоўніцу!
Чаго ж чакае старшыня журы ад канкурсантаў? Што хацела б ім пажадаць? І што, нарэшце, будзе для яе крытэрыем ацэнкі конкурсных выступленняў? Пра ўсё гэта яна сказала надзвычай сцісла і ёміста, накіраваўшы свой "зварот" у СМІ: "Жадаю канкурсантам, каб "Славянскі базар..." і ў іх жыцці адыграў важную ролю. Я хачу, каб з Віцебска яны вярнуліся шчаслівымі. Абяцаю, што судзіць буду сумленна і аб'ектыўна. Хачу, каб "Славянскі базар..." адкрываў нашых зорак. Трэба захоўваць нашу славянскую культуру!"