Унікальнасць храма ў тым, што яго архітэктура і метады будаўніцтва сталі свайго роду ўзорам, па якім у далейшым будаваліся храмы Старажытнай Русі. Сцены сабора пакрыты найкаштоўнымі фрэскамі ХІІ стагоддзя, плошча якіх — каля 600 кв. м. Пры гэтым, на думку спецыялістаў, фрэскі, скрытыя роспісамі ХІХ ст., цудоўна захаваліся.
На працягу амаль паўтара дзесяткаў гадоў работы па раскрыцці старадаўніх фрэсак вялі беларускія спецыялісты. Аднак тэмпы работ былі вельмі нізкія, у сувязі з чым Беларускі Экзархат прыняў рашэнне запрасіць экспертаў з Расіі. Сёння хуткасць працы пры вельмі высокай яе якасці вырасла фактычна ў дзесяткі разоў.
Падчас урачыстай цырымоніі ў Свята-Крыжа-Узвіжанскім саборы Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўручыў Аляксандру Лукашэнку Ордэн Святога Вялікага Раўнаапостальнага князя Уладзіміра І ступені. Гэтай вышэйшай узнагародай Рускай Праваслаўнай Царквы для міран Прэзідэнт Беларусі ўдастоены за значны ўнёсак у развіццё адносін паміж царквой і грамадствам, падтрымку праваслаўя.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: у Беларусі захаванне гістарычнай спадчыны — адзін з прыярытэтных накірункаў культурнай палітыкі. Зараз Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей уключае больш за 5 тыс. унікальных помнікаў, кожны з якіх — прадмет асаблівага дзяржаўнага клопату.
Па даручэнні Прэзідэнта на святой Полацкай зямлі, у калысцы беларускай гісторыі, у сціслыя тэрміны ажыццёўлена Комплексная доўгатэрміновая праграма развіцця горада Полацка і Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Старадаўні горад стаў культурным і турыстычным цэнтрам Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў асветніцкі подзвіг Еўфрасінні Полацкай, якую глыбока шануюць ва ўсім усходнеславянскім свеце.
“Еўфрасіння Полацкая — гэта сапраўдны светач духоўнасці. Усё яе жыццё, рэлігійная, грамадская і палітычная дзейнасць — прыклад вернасці хрысціянскім ідэалам. Гэта ўзор адданасці свайму высокаму прызначэнню — навучаць і адукоўваць людзей, вучыць іх жыць па законах міласэрнасці і маральнасці”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт сказаў аб тым, што аб’яднальная ідэя, інтэрнацыяналізм у Беларусі пайшлі менавіта ад Еўфрасінні Полацкай.
“Духоўнасць і інтэрнацыяналізм — тыя рысы беларускага народа, якія мы не павінны страціць”, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка лічыць важным той факт, што беражліва захоўваемая гістарычная памяць цягам стагоддзяў дапамагла беларусам з гонарам вытрымліваць выпрабаванні, памнажаць славу роднай зямлі.
“Гістарычная памяць — гэта фундамент патрыятызму, аснова высакароднага пачуцця любові і павагі чалавека да сваёй Айчыны. Нам добра вядома, да чаго можа прывесці забыццё гістарычнага мінулага і пагарда да правераных стагоддзямі маральных каштоўнасцей, на якіх трымаецца пераемнасць пакаленняў. Непазбежнымі наступствамі такога занядбання памяці народа з’яўляюцца крах дзяржаў і гуманітарныя катастрофы, што прыводзяць да чалавечых ахвяр, шматлікіх трагедый у лёсах людзей і цэлых краін”, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт дадаў, што ўрачыстасці ў гонар святой Еўфрасінні Полацкай паслужаць увекавечанню яе заслуг у памяці народа — спадкаемца вялікага мінулага.
Пасля ўрачыстай цырымоніі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да помніка Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Затым Прэзідэнт азнаёміўся з вынікамі выканання Комплекснай доўгатэрміновай праграмы развіцця Полацка і Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Прэзідэнт пазітыўна ацаніў зробленае за гэтыя гады. Кіраўнік дзяржавы быў таксама праінфармаваны аб перспектывах развіцця горада да 2015 года, аб ходзе падрыхтоўкі да святкавання 1150-гадовага юбілею Полацка ў 2012 годзе.
Перад адлётам з горада Аляксандр Лукашэнка цёпла пагутарыў з жыхарамі Полацка.
Паводле матэрыялаў
Прэс-службы Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
Рака святой Еўфрасінні Полацкай была ўпершыню выраблена і ўстаноўлена ў Спаскай царкве Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў 1910 годзе. У 20-ыя гады ХХ стагоддзя яна знікла, і на сённяшні час яе месцазнаходжанне невядома. Прэзідэнт Беларусі падтрымаў ініцыятыву Беларускага Экзархата па аднаўленні ракі, з Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў на гэта было выдаткавана 120 кг. срэбра.