Дарагія суайчынніцы!
Прыміце мае шчырыя віншаванні з цудоўным святам — Днём жанчын. Ва ўсіх сферах дзейнасці грамадства і дзяржавы, у розных галінах чалавечага быцця вы праяўляеце свае лепшыя рысы: дабрыню і чуласць, духоўнасць і міласэрнасць, высокі прафесіяналізм і адказнасць. Дзякуючы вам няспынна абнаўляюцца жыццёвыя сілы беларускага народа, дынамічна развіваюцца адукацыя і навука, культура і мастацтва, ахова здароўя і спорт.
Няхай і надалей вашымі талентамі, працай, грамадзянскай актыўнасцю прырастаюць слава, дабрабыт і прыгажосць Беларусі.
Радасці вам і здароўя, узаемаразумення і згоды ў сям’і, дастатку ў доме і ўдачы. Будзьце шчаслівыя і любімыя!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Дарагія жанчыны!
Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе і ад сябе асабіста віншую вас, прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, руплівых працаўніц на ніве культуры, з цудоўным вясновым святам — Днём жанчын!
Жанчына — гэта ўвасабленне самага лепшага, што ёсць у чалавеку і чалавецтве:любові, прыгажосці і пяшчоты, дабрыні і міласэрнасці, вернасці і цярпення. Дзякуй вам, мілыя жанчыны, за тое, што вы побач з намі! Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай вас заўсёды шануюць, цэняць і любяць мужчыны.
Старшыня камісіі
Уладзімір ЗДАНОВІЧ
Дарагія жанчыны!
Прыміце ад Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ад мяне асабіста шчырыя віншаванні з Днём жанчын — 8 Сакавіка!
Няхай гэтае цудоўнае вясенняе свята прынясе ў ваш дом шмат цеплыні, радасці любові. Няхай вас заўсёды акружаюць увага і клопат родных і блізкіх людзей. Жадаем невычэрпнай жыццёвай энергіі, аптымізму, натхнення, шчасця і ўтульнасці вам, вашым родным і блізкім!
Мікалай ШАЎЦОЎ,
старшыня ЦК Беларускага
прафсаюза работнікаў культуры