|
- На конкурсах, - расказвае Марыя НОВІК, - мне вельмі падабаецца слухаць іншых дзяцей.
- А што запомнілася ў Італіі? Ты ж там атрымала атрымала І прэмію на вакальным конкурсе "Карона Еўропы". Ці ў Германіі, дзе ваш ансамбль быў на гастролях?
- У Італіі - як мы кармілі галубоў. А ў Германіі - прыгожы лес, дзе жывуць казулі. На дачы я таксама люблю жабянятак шукаць, жучкоў, назіраць за чмялямі. Нядаўна тут нарадзіліся кацяняты. А яшчэ ў мяне жыла чарапашка Соня. Не, спаць яна не любіла, магла нават укусіць, падрапаць, але была вельмі прыгожая.
- У Віцебску ты спяваеш дзве песні: "Подарил колечко" Сяргея Білага і "Прыляцелі куры" Святланы Стацэнка. Якая ўсё ж падабаецца болей?
- Пра пярсцёнак. Я таксама хачу, каб мне нейкі хлопчык калі-небудзь пярсцёнак падарыў... ЛАЛІТА таксама спявае з шасці гадоў ("Гэта такое задавальненне!"). Таксама лаўрэат некалькіх конкурсаў ("Заўсёды хочацца праявіць сябе - і знайсці новыхсяброў"). У Віцебску яна пакажа дзве песні Алены Атрашкевіч - "Музыка" ("Яна такая задорная, завадная!") і "Прыроды чысты храм" ("А гэтая - зусім іншая: пяшчотная, меладычная. Я нават не ведаю, якая мне бліжэй"). Ад прозвішча свайго - Гайдукевіч - Лаліта не адмаўляецца: - Некаторыя думаюць, што я ўзяла псеўданім. А гэта не так. Дый са сцэны і ў жыцці мяне называюць па-рознаму: і Лалітачка Гайдукевіч, і Лола, і Літа. Не люблю, калі, аб'яўляючы мяне, пачынаюць узгадваць Лаліту Міляўскую. А вось проста Літа - нават гучыць неяк мякка, па-беларуску...
З беларускімі канкурсантамі гутарыла Надзея БУНЦЭВІЧ