Апрача гэтага, Віктар Шумскі вылучыў некалькі аспектаў, звязаных з міжнародным супрацоўніцтвам. Летась айчынныя спецыялісты распачалі актыўнае супрацоўніцтва з польскімі калегамі. Дзякуючы гэтаму на тэрыторыі Драгічынскага і Кобрынскага раёнаў былі выяўлены і перапахаваны рэшткі 59 польскіх грамадзян, якія загінулі ў 1939 годзе. У лістападзе ж мінулага года на Беласточчыне былі выяўлены месцы пахаванняў 16 савецкіх воінаў. Іх рэшткі перапахаваюць у Гайнаўцы. Працягваецца супрацоўніцтва з расійскімі, французскімі і нямецкімі калегамі, у тым ліку з валанцёрскімі арганізацыямі, якія ўдзельнічаюць у доглядзе за воінскімі пахаваннямі розных армій. У бліжэйшых планах Міністэрства абароны сумесна з Нацыянальным архівам - стварыць банк даных па партызанскім руху з мэтай выяўлення імён загінулых. Апрача таго, плануецца выданне Кнігі Памяці воінаў-пагранічнікаў. Пад час прэс-канферэнцыі Віктар Шумскі не абышоў увагай і злабадзённую праблему чарнакапальніцтва, наступствы якой перашкаджаюць пошукавым работам. Сёння, па яго словах, актыўна распрацоўваюцца і абмяркоўваюцца прапановы ў заканадаўства, згодна з якімі будзе ўзмоцнена пакаранне за незаконнае ўскрыццё магіл, а таксама продаж і набыццё дзяржаўных узнагарод.
К.А.